Італія. Галоўным праціўнікам Берлусконі будзе комік

Вядомы італьянскі комік Бепе Грыла, магчыма, узначаліць левую Дэмакратычную партыю (PD). Пра гэта стала вядома пасля таго, як Бепе афіцыйна заявіў пра ўступленне ў партыю і намер выставіць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні PD. Творчасць Грыла нечым нагадвае працы вядомага амерыканскага рэжысёра Майкла Мура. І Мур, і Грыла звычайна высмейваюць правых палітыкаў, недахопы адміністратыўнай сістэмы, буржуазную мараль. Цікава, што кіраўніцтва PD адмоўна паставілася да ідэі Грыла. “Мы не трамвай для клоунаў, — сказаў адзін з партыйных бонзаў журналістам.

Вядомы італьянскі комік Бепе Грыла, магчыма, узначаліць левую Дэмакратычную партыю (PD). Пра гэта стала вядома пасля таго, як Бепе афіцыйна заявіў пра ўступленне ў партыю і намер выставіць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні PD. Творчасць Грыла нечым нагадвае працы вядомага амерыканскага рэжысёра Майкла Мура. І Мур, і Грыла звычайна высмейваюць правых палітыкаў, недахопы адміністратыўнай сістэмы, буржуазную мараль. Цікава, што кіраўніцтва PD адмоўна паставілася да ідэі Грыла. “Мы не трамвай для клоунаў, — сказаў адзін з партыйных бонзаў журналістам. Кіраўніцтва партыі прыняло рашэнне партыйны білет коміку не выдаваць. Аднак Бепе гэта не спыніла. Адпаведна статуту партыі, Бепе можа балатавацца ў яе старшыні, калі збярэ 2000 подпісаў дэмакратаў у пяці розных рэгіёнах. З улікам папулярнасці коміка, думаецца, гэтаму ён дасць рады.


Па матэрыялах “Manifesto (Італія)


 

Каментаваць