Італія. Матч стагоддзя: фашысты супраць камуністаў

Валеры Маруччы (Valerio Morucci), былы сябра левай тэрарыстычнай групоўкі “чырвоныя брыгады, папрасіў прабачэння ў сяброў неафашысцкай арганізацыі Casa Pound у Рыме. Акт прабачэння меў места ў штаб-кватэры арганізацыі. Туды Маруччы, які, дарэчы, браў удзел у выкраданні і забойстве лідэра хрысціянскіх дэмакратаў Альда Мора (Aldo Moro), запрасілі пасля яго незвычайнага спічу ў адным з універсітэтаў. Ён асудзіў забарону акцыі неафашыстаў, заявіўшы, што апошнія належаць да катэгорыі асобаў, дзякуючы якім у Італіі існуе свабода слова.

Валеры Маруччы (Valerio Morucci), былы сябра левай тэрарыстычнай групоўкі “чырвоныя брыгады, папрасіў прабачэння ў сяброў неафашысцкай арганізацыі Casa Pound у Рыме. Акт прабачэння меў места ў штаб-кватэры арганізацыі. Туды Маруччы, які, дарэчы, браў удзел у выкраданні і забойстве лідэра хрысціянскіх дэмакратаў Альда Мора (Aldo Moro), запрасілі пасля яго незвычайнага спічу ў адным з універсітэтаў. Ён асудзіў забарону акцыі неафашыстаў, заявіўшы, што апошнія належаць да катэгорыі асобаў, дзякуючы якім у Італіі існуе свабода слова. Падчас выступу ў логаве фашыстаў Маруччы папрасіў прабачэнне за тое, што ў 70-я гады левыя тэрарысты атакавалі фашыстаў. Сустрэча закончылася словамі: “Фашызм цягнуўся 20 гадоў, антыфашызм — 60 гадоў, цяпер хопіць. Першай практычнай акцыяй незвычайнай кааліцыі за прымірэнне стане спроба арганізаваць футбольны матч. Адна каманда будзе складацца з былых сяброў левых тэрарыстычных арганізацый, другая — з экс-баевікоў правых радыкальных груповак.

Па матэрыялах “Jungle World (Германія)
 

Каментаваць