Італія. Порнаіндустрыя рыхтуе адказ «Аватару»

Вядомы італьянскі рэжысёр Цінта Брас, які спецыялізуецца на эратычных фільмах (гэта ён, дарэчы, зняў «Калігулу»), заявіў, што рыхтуе годны адказ на «Аватар». Рэжысёр збіраецца выпусціць на экраны парнаграфічны фільм у фармаце 3D. Брас, якому 78 гадоў, заявіў, што цяпер самы зручны час, каб эксперыментаваць у згаданым фармаце. Ён таксама выказаў спадзяванне, што ягоны фільм стане прадметам гонару італьянцаў, паколькі гэта будзе першы італьянскі 3D фільм. Цікава, што Брас збіраецца перазняць «Калігулу», якога зрабіў у 1979 годзе.

Вядомы італьянскі рэжысёр Цінта Брас, які спецыялізуецца на эратычных фільмах (гэта ён, дарэчы, зняў «Калігулу»), заявіў, што рыхтуе годны адказ на «Аватар». Рэжысёр збіраецца выпусціць на экраны парнаграфічны фільм у фармаце 3D. Брас, якому 78 гадоў, заявіў, што цяпер самы зручны час, каб эксперыментаваць у згаданым фармаце. Ён таксама выказаў спадзяванне, што ягоны фільм стане прадметам гонару італьянцаў, паколькі гэта будзе першы італьянскі 3D фільм. Цікава, што Брас збіраецца перазняць «Калігулу», якога зрабіў у 1979 годзе. Па яго словах, з-за цэнзуры з Галівуду, які, зрэшты, і замовіў яму карціну, шмат чаго давялося выразаць. Дарэчы, нават пасля той самай галівудскай «цэнзуры» фільм шмат дзе забаранілі, напрыклад, у Вялікабрытаніі. Так ці інакш, Брас абвясціў, што здымкі новага «Калігулы» ў 3D пачнуцца ў чэрвені.

Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)

Каментаваць