Італія. Раскол руху аўтанамістаў

Як піша італьянская прэса, партыя Ліга Поўначы, якая выступае за стварэнне на Поўначы Італіі асобнай дзяржавы або аўтаноміі Паданія, можа раскалоцца. Прычына — курс яе старшыні Умберта Босі, які падтрымлівае цяперашні ўрад Сільвіа Берлусконі. У той жа час кожны другі сябра Лігі Поўначы, адпаведна апытанням, выступае за выхад партыі са складу кабінету. На партыйным свяце, якое прайшло на днях, Босі паспрабаваў пераканаць аднапартыйцаў, што партыя пакіне кабінет, як толькі пабачыць, што знаходжанне ва ўрадзе можа нанесці шкоду іміджу партыі.

Як піша італьянская прэса, партыя Ліга Поўначы, якая выступае за стварэнне на Поўначы Італіі асобнай дзяржавы або аўтаноміі Паданія, можа раскалоцца. Прычына — курс яе старшыні Умберта Босі, які падтрымлівае цяперашні ўрад Сільвіа Берлусконі. У той жа час кожны другі сябра Лігі Поўначы, адпаведна апытанням, выступае за выхад партыі са складу кабінету. На партыйным свяце, якое прайшло на днях, Босі паспрабаваў пераканаць аднапартыйцаў, што партыя пакіне кабінет, як толькі пабачыць, што знаходжанне ва ўрадзе можа нанесці шкоду іміджу партыі. Аднак цалкам пераканаць партыйны базіс не ўдалося. Інакш не былі б прынятыя некалькі ўльтыматумаў на адрас Берлусконі. Сярод іх ёсць экзатычнае патрабаванне — перанос шэрагу міністэрстваў з Рыму на Поўнач Італіі. Эксперты кажуць, што наўрад ці гэтыя крокі заспакояць партыйныя нізы. Акрамя таго, у праціўнікаў Босі ёсць важны аргумент. Удзел Лігі Поўначы ў кааліцыі з правымі не садзейнічаў стварэнню незалежнай Паданіі.

Па матэрыялах «RFI» (Францыя)

Каментаваць