Італія. Самы папулярны блогер хоча заняць месца Берлусконі

Беппе Грылло (Beppe Grillo) --  вядомы комік і самы папулярны блогер у Італіі заявіў аб пачатку асабістай выбарчай кампаніі. Артыст паставіў сябе мэту – па выніках выбараў 2013-га стаць не больш не менш прам’ерам міністрам краіны, пасунуўшы цяперашняга кіраўніка кабінета Сільвіа Берлусконі. Пляцоўкай для кампаніі мае стаць ініцыятыва Movimente 5 Stelle. Гэта творчае аб’яднанне комікаў левых поглядаў. Наколькі добрыя шансы мае Беппе стане вядома ўжо ў наступным годзе, калі ў шэрагу гарадоў адбудуцца мясцовыя выбары.

Беппе Грылло (Beppe Grillo) --  вядомы комік і самы папулярны блогер у Італіі заявіў аб пачатку асабістай выбарчай кампаніі. Артыст паставіў сябе мэту – па выніках выбараў 2013-га стаць не больш не менш прам’ерам міністрам краіны, пасунуўшы цяперашняга кіраўніка кабінета Сільвіа Берлусконі. Пляцоўкай для кампаніі мае стаць ініцыятыва Movimente 5 Stelle. Гэта творчае аб’яднанне комікаў левых поглядаў. Наколькі добрыя шансы мае Беппе стане вядома ўжо ў наступным годзе, калі ў шэрагу гарадоў адбудуцца мясцовыя выбары. Згаданая групоўка Movimente 5 Stelle мае намер выставіць сваіх кандыдатаў. Раней на выбарах у парламенты рэгіёнаў некаторыя комікі ўжо спрабавалі балатавацца і ў суме набралі па краіне прыкладна 500 тысяч галасоў. Нявядома якой будзе рэакцыя уладаў на выклік артыстаў. А вось лідэрам вядучай апазіцыйнай левай Дэмакратычнай партыі яна дакладна не спадабаецца. Пасля таго як Беппе ў 2008-ым прайграў  выбары на пасаду старшыні дэмакратаў, ён пачаў стала атакаваць яе кіраўніцтва за адсутнасць новых ідэяў. Думаецца, Беппе, калі ён сур’ёзна пойдзе на выбары, ўдасца адкусіць у дэмакратаў значную частку  левага электарату.

Па матэрыялах Publico (Іспанія)

Каментаваць