Італія. Тырольцы байкатуюць Дзень адзінства

Рэгіянальны ўрад італьянскай правінцыі Паўднёвы Тыроль заявіў, што не будзе адзначаць 150-я ўгодкі аб’яднання Італіі. Прычына — старая крыўда на Італію, якая пасля першай сусветнай прыяднала да сябе былую аўстрыйскую правінцыю Паўднёвы Тыроль і доўгі час праводзіла тут палітыку культурнай асіміляцыі. “150 гадоў значаць для нас разрыў з радзімай і ігнараванне права на самавызначэнне, — гаворыцца ў заяве ўраду.

Рэгіянальны ўрад італьянскай правінцыі Паўднёвы Тыроль заявіў, што не будзе адзначаць 150-я ўгодкі аб’яднання Італіі. Прычына — старая крыўда на Італію, якая пасля першай сусветнай прыяднала да сябе былую аўстрыйскую правінцыю Паўднёвы Тыроль і доўгі час праводзіла тут палітыку культурнай асіміляцыі. “150 гадоў значаць для нас разрыў з радзімай і ігнараванне права на самавызначэнне, — гаворыцца ў заяве ўраду. У дадатак тырольцы пачалі разглядаць законапраект пра дэмантаж мемарыялу ў гонар далучэння Паўднёвага Тыроля да Італіі, які быў пабудаваны ў часы Мусаліні.

Па матэрыялах “Jungle World (Германія)

Каментаваць