Італія. Вялікі пост без SMS

Беніта Коччы, біскуп з італьянскага горада Мадэна, заклікаў вернікаў кожную пятніцу ў час вялікага посту больш паглыбляцца ў духоўныя праблемы. Для верніка гэта значыць у тым ліку не дасылаць пасланняў SMS. Ідэя, дарэчы, мае таксама пацыфісцкі змест. 80 працэнтаў батарэй у мабільных тэлефонах на планеце ўтрымліваюць элемент калтан, які здабываюць у Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, менавіта ў тым раёне, дзе зараз ідзе грамадзянская вайна. На думку святара, адмова ад пасылання SMS была бы сімвалічным пратэстам супраць міжнацыянальных карпарацый, якія нажываюцца на жыхарах Афрыкі.

Беніта Коччы, біскуп з італьянскага горада Мадэна, заклікаў вернікаў кожную пятніцу ў час вялікага посту больш паглыбляцца ў духоўныя праблемы. Для верніка гэта значыць у тым ліку не дасылаць пасланняў SMS. Ідэя, дарэчы, мае таксама пацыфісцкі змест. 80 працэнтаў батарэй у мабільных тэлефонах на планеце ўтрымліваюць элемент калтан, які здабываюць у Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, менавіта ў тым раёне, дзе зараз ідзе грамадзянская вайна. На думку святара, адмова ад пасылання SMS была бы сімвалічным пратэстам супраць міжнацыянальных карпарацый, якія нажываюцца на жыхарах Афрыкі. Кілаграм калтану каштуе ў Конга 3 долары ЗША, а ў Еўропе — 400 долараў. Ідэя айца Беніта, нягледзячы на прысмак экзатычнасці, была падтрыманая шматлікімі каталікамі.

Па матэрыялах "Chiessacatolika" (Італія)

Каментаваць