“Тата, Пуцін атруціў мяне”: апошнія словы Літвіненкі да бацькі

Перадсмяротныя словы атручанага былога агента выведкі Александра Літвіненкі засведчылі аб імкненні Расіі паўплываць на магчымых сведкаў



Паміраючы, былы агент КГБ распавёў бацьку, Вальтэру Літвіненку, што расійскі прэзідэнт “вельмі небяспечны чалавек”, што “трэба быць асцярожным”.

Гэтае папярэджанне стала вядомым у апошні дзень доўгага працэсу расследавання, падчас якога брытанскі следчы абвінаваціў расійскіх пракурораў у імкненні паўплываць на працэс расследавання.

Падазраваны забойца “гаварыў сябрам, што хоча забіць здрадніка”

Галоўны следчы сэр Роберт Оуэн абвінаваціў рускі бок у імкненні абмежаваць сведчанні галоўнага падазраванага ў забойстве Дзмітрыя Коўтуна. Маўляў, апошняму прапаноўвалі не казаць на публіку тое, што “было б пажадана пакінуць прыватным” .

Коўтун павінен быў даць асноўныя паказанні, але ў апошні момант адмовіўся ад іх, што было акрэслена Оуэнам як “фарс”.

Следства таксама прыводзіць сведчанні цёшчы падазраванага, якая казала, што ён “быў не брутальным кілерам”, а “вельмі мяккім чалавекам, філосафам”.

Літвіненка быў атручаны радыяктыўным палоніем-210 1 лістапала 2006 года ў Лондане, падчас сустрэчы ў атэлі “Millennium”. Пра тры тыдні ён памёр.

Коўтун і былы целаахоўнік КГБ Андрэй Лугавы, якія былі на сустрэчы, з’яўляюцца галоўнымі падазраванымі. Аднак абодва адмаўляюць свой удзел у забойстве і не збіраюцца выязжаць з Расіі.

Літвіненка: ключавыя моманты жыцця расійскага шпіёна•

Доўгі час сям’я Літвіненкі абвінавачвала прэзідэнта Пуціна ў забойстве. У сваіх сведкавых паказаннях бацька Літвіненкі казаў, што менавіта Пуцін накіроўваў забойцаў.

Па ягоных словах, сын казаў яму ў шпіталі: “Тата, Пуцін атруціў мяне”.

Вальтэр Літвіненка казаў, што ягоны сын быў “вельмі важны сведка злачынстваў Пуціна”, які з’яўляецца “чалавекам з  нездаровым розумам, вельмі небяспечным чалавекам”.

Сын папярэдзіў: “Ты, тата, таксама будзь асцярожны”.

Некалькі гадоў пазней Вальтэр Літвіненка змяніў сваю пазіцыю і вінаваціў сына ў здрадзе.

У прэс-канферэнцыі  ў Італіі, дзе ён жыў, імкнучыся вярнуцца ў Расію, ён выбачаўся перад Пуціным за свае абвінавачванні.

Каментаваць