Тэракт у Кабуле: 64 загігулых

Тэракт у Кабуле быў здзейнены падчас масавай акцыі пратэсту народнасці хазар. «Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасць за тэракт.

234 чалавекі параненыя і 64 загінулі ў выніку выбухаў у сталіцы Афганістана. Адказнасць за тэракт узяла “Ісламская дзяржава”.

Пра тэракт паведаміла іранскае тэлебачанне, выбухі ў Кабуле былі здзейснены падчас масавай акцыі пратэсту народнасці хазарам. Удзельнікі дэманстрацыі выказвалі незадаволенасць планамі ўладаў адкласці электрыфікацыя правінцыі Баміян, паведамляе ТАСС.

Пратэстоўцы патрабавалі, каб лінія электраперадач, якую працягваюць з Туркменістана ў сталіцу Афганістана, праходзіла па тэрыторыі правінцый Баміян і Вардак, адзначае korrespondent.net.

Маніфестанты абвінавацілі кіраўніцтва краіны і асабіста прэзідэнта Ашрафа Гані ў дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце.

Шэраг выбухаў адбыўся ў намётавым мястэчку дэманстрантаў, адзін з іх здзейсніла жанчына-смяротнік.




Каментаваць