Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Тэракты на Вербніцу: загінулі больш за 30 чалавек

У Егіпце ў выніку выбухаў, якія адбыліся каля дзвюх копцкіх праваслаўных цэркваў, загінулі больш за 30 чалавек. Выбуховыя прылады, паводле звестак егіпецкіх уладаў, прывялі ў дзеянне тэрарысты-смяротнікі.


Першы выбух адбыўся ў царкве Мар-Гіргіс у егіпецкім горадзе Танта на поўнач ад Каіра. У Танта загінулі 26 чалавек, 71 атрымаў раненне.

Праз некалькі гадзін другі выбух адбыўся ля копцкай царквы ў Александрыі. Паводле Міністэрства аховы здароўя Егіпта, у Александрыі загінулі 11 чалавек, 66 параненыя.

Паводле звестак егіпецкіх СМІ, паведамляе CNN, у царкве ў Александрыі ў момант выбуху знаходзіўся кіраўнік Копцкай праваслаўнай царквы патрыярх Фёдар II (Тавадрас II). Ён не пацярпеў.

Выбухі ў копцкіх цэрквах у Егіпце адбыліся ў той момант, калі ў іх сабраліся вернікі на набажэнствы ў гонар Вербнай (Пальмавай) нядзелі.

Адказнасць за тэракты пакуль не ўзяла на сябе ніводная з экстрэмісцкіх груповак. У снежні за выбух у царквы ў Каіры адказнасць ўзялі на сябе баевікі, звязаныя з тэрарыстычнай «Ісламскай дзяржавай».

UPD. «РІА Навіны» са спасылкай на мясцовыя СМІ апублікавалі інфармацыю, што пазней ў Александрыі ў раёне вуліцы Шухада адбыўся яшчэ адзін выбух.





Каментаваць