Тэрарысты на Луганшчыне пачалі ператрусы ў школах

Паводле аператыўных дадзеных групы "Інфармацыйны супраціў", у Стаханава (Луганская вобл.) баевікі пачалі праводзіць ператрусы ў мясцовых школах.



Знішчаецца ўся ўкраінская сімволіка. Кіраўніцтва тэрарыстаў абяцае, што будзе канфіскавана ўся ўкраінская навучальная літаратура, а замест яе будуць завезены расійскія падручнікі.

 

Раней стала вядома, што тэрарысты ЛНР пачалі выдаваць жыхарам акупаванай тэрыторыі так званыя пашпарты.

Каментаваць