Тэракты ў Парыжы: каля 150 ахвяр страляніны і выбухаў

158 чалавек загінулі і больш за 200 параненых (каля 80 з іх у крытычным стане) у выніку тэрактаў у цэнтры Парыжа — паведамляе агенцтва AFP, са спасылкай на крыніцу, блізкую да следства.

 



Фота Reuters


118 чалавек загінулі ў адной толькі канцэртнай залі "Батаклан" (Bataclan).

Колькасць загінуўшых баевікоў, якія ўдзельнічалі ў серыі тэрарыстычных нападаў у Парыжы, дасягнула васьмі, перадае AFP са спасылкай на крыніцы ў спецслужбах. Сямёра з іх здзейснілі самападрыў з дапамогай «паясоў смяротніка». Чацвёра з тых, хто нападаў, загінулі ў канцэртнай зале Bataclan, трое падарваліся, адзін быў застрэлены паліцыяй. Яшчэ трое баевікоў падарваліся каля стадыёна Stade de France, адзін тэрарыст падарваўся на вуліцах горада. Раней паліцыя Парыжа заявіла аб гібелі ўсіх тых, хто нападаў. У той жа час спецслужбы паведамілі пра верагоднасць таго, што некаторым удзельнікам нападу ўдалося схавацца, пошукі саўдзельнікаў баевікоў працягваюцца, паведамляе РБК.

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд ўвёў надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны. Нацыянальныя межы былі зачыненыя. Аднак у Францыі працуюць аэрапорты, працягвае працаваць таксама французская чыгунка.

Каментаваць