The Telegraph: Вызначаныя галоўныя падазраваныя ў замаху на Скрыпаляў, яны знаходзяцца ў Расіі

Брытанскія паліцыя і спецслужбы ідэнтыфікавалі галоўных падазраваных у замаху на Сяргея і Юлію Скрыпаляў, адзначае піша брытанскае выданне The Telegraph са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Сяргей Скрыпаль з дачкой Юліяй

Сяргей Скрыпаль з дачкой Юліяй



Падазраваныя знаходзяцца на тэрыторыі Расіі, і ніякіх прававых механізмаў патрабаваць іх выдачы для правядзення допытаў няма.

Брытанскія журналісты адзначаюць, што імёны падазраваных маглі быць вызначаны шляхам аналізу спісу людзей, якія прыляцелі ў Вялікабрытанію і затым пакінулі краіну.

Паводле «Нашай Нівы»




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць