Трамп да КНДР: мая ядзерная кнопка большая

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пахваліўся, што яго ядзерная кнопка — "нашмат большая" і "больш магутная", чым у лідара Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.

Трамп і Кім Чэн Ын. Фота AFP

Твіт спадара Трамп з'яўляецца рэакцыяй на навагодняе віншаванне лідара КНДР. Нагадаем, Кім Чэн Кім у пачатку гэтага тыдня пагражаў, што яго "ядзерная кнопка" заўсёды "пад рукой".




Рэпліка Трампа ў такім нетрадыцыйным стылі выклікала інфармацыйны шторм у сацыяльных медыя.

Але аглядальнікі кажуць, што амерыканскі лідар сцвярджае відавочнае: любы прэзідэнт ЗША мае непасрэдны доступ да ядзерных рэсурсаў, а ЗША з'яўляецца найбуйнейшай у свеце краінай з ядзерным арсеналам.

У Паўночнай Карэі заяўляюць, што таксама маюць ядзерную зброю, якая можа даляцець да ЗША. Аднак аналітыкі кажуць, што невядома, ці зможа Пхеньян выкарыстоўваць яе падчас магчымага рэальнага канфлікту.

Многія людзі ў інтэрнэце выказалі занепакоенасць адносна пагрозаў на адрас абодвух лідараў. Аднак большасць каментараў у сацыяльных сетках сканцэнтраваны на відавочнай фіксацыі на памеры "кнопкі", пра якую казаў спадар Трамп. 

Алімпіяда

Раней Паўднёвая Карэя прапанавала КНДР правесці перамовы аб магчымым удзеле Паўночнай Карэі ў зімовай Алімпіядзе ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане, якая пройдзе ў лютым.

Лідар КНДР Кім Чэн Ын у навагоднім звароце да народа пажадаў поспеху зімовай алімпіядзе ў Пхенчхане і выказаў надзею на ўдзел паўночнакарэйскіх спартсменаў.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ян падтрымаў гэтую заяву і даручыў міністэрствам па справах нацыянальнага аб'яднання, культуры і спорту падрыхтаваць варыянты ўдзелу спартсменаў з КНДР у Алімпіядзе.

У мінулым годзе на КНДР неаднаразова накладвалі санкцыі за ракетныя выпрабаванні. У 2017 годзе Пхеньян правёў шэсць ядзерных выпрабаванняў, на якіх паказаў, што стварае ўсё больш магутную зброю.

Кім Чэн Ын. Фота REUTERS

Як заявіў у навагоднім звароце лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын, ядзерная кнопка пастаянна ў яго пад рукой, каб "ЗША не змаглі развязаць вайну".

Пры гэтым ён падкрэсліў, што выкарыстоўвае ядзерную зброю толькі ў выпадку пагрозы яго краіне, і назваў КНДР "міралюбнай і адказнай ядзернай дзяржавай".

 Паводле www.bbc.com



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць