Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Трамп прызначыў старшым дарадцам свайго зяця Джарэда Кушнера

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў свайму зяцю Джарэду Кушнеру заняць пасаду аднаго са старшых дарадцаў у Белым доме. Аднак пакуль не зразумела, ці не парушае гэта закона, які забараняе кумаўство.

Джарэд Кушнер жанаты з дачкой Трампа Іванкай. Фота REUTERS


35-гадовы Кушнер актыўна ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі Трампа, на пасадзе ў Белым доме яму давядзецца займацца пытаннямі як унутранай, так і знешняй палітыкі.

У Кушнера, як і ў Трампа, няма вопыту дзяржаўнага кіравання. Яго прызначэнне на пасаду ў адміністрацыю прэзідэнта не стала нечаканасцю, аднак выклікала супярэчлівую рэакцыю. Амерыканскія СМІ адзначаюць, што пакуль не зразумела, ці не парушае гэтае прызначэнне закона, які забараняе кумаўство, і ці не прывядзе яно да канфлікту інтарэсаў.

"Джарэд унёс вялікі ўклад і быў давераным дарадцам на працягу ўсёй кампаніі і пераходнага перыяду, і я ганаруся, што ён будзе займаць ключавую ролю ў маёй адміністрацыі", — заявіў Трамп.

Як і Трамп, яго зяць займаецца бізнесам на рынку нерухомасці ў Нью-Ёрку. Ён атрымаў у спадчыну сваю дэвелаперскую імперыю ад бацькі, Чарльза Кушнера.

Акрамя таго, Джарэд Кушнер — выдавец, ва ўзросце 25 гадоў ён набыў газету “New York Observer”.


 

Джарэд Кушнер са сваёй жонкай Іванкай Трамп на вечарыне з нагоды перамогі Дональда Трампа на выбарах. Фота GETTY IMAGES


Лічыцца, што Дональд Трамп прыслухоўваецца да меркавання свайго зяця.

Падчас выбарчай кампаніі Трампа Кушнер кіраваў інтэрнэт-стратэгіямі і займаўся пытаннямі найму высокапастаўленых супрацоўнікаў.

У рэдакцыйным артыкуле, апублікаваным у газеце New York Observer, якая належыць яму, Джарэд Кушнер, па веравызнанні іудзей, абараняў Трамп ад абвінавачванняў у антысемітызме.



Паводле ВВС


Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-01-10 13:42:00
Ці то прызначыў, ці то не (як вынікае з тэксту, Кушнер яшчэ не зацверджаны на пасадзе), а ўжо шум-тлум. Напішыце лепей пра рэальнасць - знаходжанне блогера Лапшына ў мінскім СІЗА і рэакцыю на яго зняволенне ў Ізраілі (напр., http://belisrael.info/?p=8991 ). Толькі не трэба на мяне пераводзіць стрэлкі, у рэдакцыі хапае прафес. журналістаў.

Каментаваць