Турцыя: Курдская мова — выключна для эліты

Дзіўная сітуацыя склалася вакол пытання ўжывання курдскай мовы ў Турцыі. Адпаведна закону, адзіная афіцыйная мова ў краіне — турэцкая. Якраз са спасылкай на гэты артыкул канстытуцыі на днях пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу супраць Ахмета Цюрка, старшыні курдскай партыі, які размаўляў з дэпутатамі сваёй фракцыі ў парламенце на матчынай мове. Тым больш прэцэдэнт быў: у 1991 годзе іншы курдскі палітык, Лейла Зана, сказала з парламенцкай трыбуны некалькі сказаў па-курдску і атрымала дзесяць гадоў турмы.

Дзіўная сітуацыя склалася вакол пытання ўжывання курдскай мовы ў Турцыі. Адпаведна закону, адзіная афіцыйная мова ў краіне — турэцкая. Якраз са спасылкай на гэты артыкул канстытуцыі на днях пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу супраць Ахмета Цюрка, старшыні курдскай партыі, які размаўляў з дэпутатамі сваёй фракцыі ў парламенце на матчынай мове. Тым больш прэцэдэнт быў: у 1991 годзе іншы курдскі палітык, Лейла Зана, сказала з парламенцкай трыбуны некалькі сказаў па-курдску і атрымала дзесяць гадоў турмы. Аднак на мінулым тыдні закон аб статусе турэцкай мовы парушыў сам кіраўнік ураду. На адным з выбарчых мітынгаў у горадзе, дзе пераважна жывуць курды, ён звярнуўся да выбаршчыкаў на іх мове. Аднак яго, натуральна, ніхто ў пракуратуру не выклікаў. Праблема з курдскай мовай яшчэ больш ускладнілася, паколькі нядаўна пачаліся трансляцыі дзяржаўнага тэлебачання на курдскай мове. Праўда, галоўнае пасланне каналу — галасуйце за кіруючую ў краіне партыю Эрдагана. Усё гэта дало падставу Ахмету Цюрку іранічна заўважыць: «Курдская мова забароненая для курдаў, аднак дазволеная для ўладаў».



Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)


Каментаваць