Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Турцыя. Звольнены футбольны суддзя-гомасексуаліст

Прыхільнікі тэзісу пра тое, што Турцыі яшчэ рана ў склад ЕС, атрымалі новы аргумент. Анкара парушае правы геяў, якія прызнаюцца еўрапейцамі. Футбольная федэрацыя Турцыі забараніла 33-гадоваму Халілу Ібрагіму судзіць спаборніцтвы ў вышэйшай лізе турэцкага чэмпіянату з-за яго нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі. Выпадак ператварыў Халіла ў сімвал барацьбы турэцкіх гомасексуалістаў за свае правы. Атрымаўшы воўчы білет, былы рэферы нават звярнуўся да сваіх калег з тэлевізійнага экрану з заклікам да суддзяў праявіць салідарнасць. Хаця ролік паказалі па цэнтральнаму каналу, эфекту ён не меў.

Прыхільнікі тэзісу пра тое, што Турцыі яшчэ рана ў склад ЕС, атрымалі новы аргумент. Анкара парушае правы геяў, якія прызнаюцца еўрапейцамі. Футбольная федэрацыя Турцыі забараніла 33-гадоваму Халілу Ібрагіму судзіць спаборніцтвы ў вышэйшай лізе турэцкага чэмпіянату з-за яго нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі. Выпадак ператварыў Халіла ў сімвал барацьбы турэцкіх гомасексуалістаў за свае правы. Атрымаўшы воўчы білет, былы рэферы нават звярнуўся да сваіх калег з тэлевізійнага экрану з заклікам да суддзяў праявіць салідарнасць. Хаця ролік паказалі па цэнтральнаму каналу, эфекту ён не меў. Цікава, што ў Турцыі няма законаў, якія забараняюць геям займацца тымі ці іншымі прафесіямі. Шматлікія мясцовыя артысты падчас шоу адкрыта даюць зразумець, што яны цікавяцца не жанчынамі. Больш таго, у мінулым годзе Вярхоўны суд палічыў, што суд ніжэйшай інстанцыі дапусціў памылку, забараніўшы асацыяцыю пад шматзначнай назвай “Лямбда. Аднак да свету футболу гэтыя тэндэнцыі, здаецца, яшчэ не дайшлі.

Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)

Каментаваць