Турцыя: пасля дэмакратычных выбараў на рынках адбыўся абвал

З непрыхаваным песімізмам адрэагавалі турэцкія фінансавыя рынкі на вынікі парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў нядзелю.



Па выніках выбараў кіруючая "Партыя справядлівасці і развіцця" страціла абсалютную большасць.

Еўрапейская камісія, аднак, вітала высокую актыўнасць выбаршчыкаў на праведзеных у Турцыі парламенцкіх выбарах. У галасаванні прынялі ўдзел 86 працэнтаў выбаршчыкаў, што з'яўляецца сведчаннем "трываласці турэцкай дэмакратыі", гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні і камісара ЕС па пытаннях пашырэння і палітыцы еўрапейскага суседства Ёханэса Хана, распаўсюджаным у Брусэлі ў панядзелак, 8 чэрвеня. "У новым парламенце будуць прадстаўлены ўсе найважнейшыя палітычныя партыі — і гэта асабліва важна", — адзначаецца ў дакуменце, цытуе www.dw.de.

Між тым, інвестары ў Тутцыі асцерагаюцца, што вынікі галасавання могуць адкрыць перыяд нестабільнасці ў краіне.

У пачатку таргоў у панядзелак індэкс Стамбульскай біржы ўпаў на 8%, а турэцкая ліра страціла каля 4% у адносінах да долара і еўра. Курс турэцкай валюты дасягнуў рэкордна нізкай адзнакі ў 2,8 ліры за долар. Рынкі мяркуюць, што ў цяперашніх умовах фарміраванне ўрадавай кааліцыі будзе вельмі складанай задачай.

"Я лічу, што гэта добры вынік для дэмакратыі, — кажа гэты жыхар Анкары. — Я — за разнастайнасць у парламенце Турцыі і ў любой іншай краіне свету. Сапраўдная дэмакратыя можа быць дасягнута шляхам адмены выбарчага парога. Я думаю, што гэта вельмі добры вынік, і вельмі спадзяюся на лепшае", — адзначае euronews.com

У Брусэлі выказалі надзею на больш хуткае фарміраванне ўрада Турцыі. "Маючы адбыцца перыяд адкрывае магчымасці для ўмацавання адносін паміж Еўрасаюзам і Турцыяй, а таксама пашырэння супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", — падкрэсліваецца ў заяве.

Між тым партыя прэзідэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана, якая страціла па выніках выбараў парламенцкую большасць, вядзе актыўны пошук партнёраў па кааліцыі. "Калі гэта не атрымаецца, не выключаны новыя выбары", — заявіў журналістам у Анкары намеснік прэм'ер-міністра Нума Куртулмуш. Паводле папярэдніх вынікаў, "Партыю справядлівасці і развіцця" падтрымалі каля 41 адсотка выбаршчыкаў, што вымушае яе шукаць партнёра для фарміравання ўрада. Як нагадвае агенцтва Rеuters, гэта здарылася ўпершыню за 13 гадоў знаходжання партыі ва ўладзе.

Турэцкі цэнтрабанк неадкладна адрэагаваў на змяненне сітуацыі на рынку, значна знізіўшы стаўкі па дэпазітах у валюце.

Каментаваць