Турцыя патрабуе ад ЗША зрынуць Асада

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 22 лістапада сустрэўся ў Стамбуле з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Яны абмеркавалі сітуацыю ў Сірыі, уключаючы змену рэжыму ў гэтай краіне.



У ходзе сустрэчы стала вядома, што ЗША выдзеляць 135 мільёнаў долараў для дапамогі сірыйскім бежанцам. Грошы будуць размеркаваны паміж Турцыяй і іншымі краінамі, якія прымаюць сірыйцаў. Сродкі прызначаныя на закупкі харчавання для бежанцаў. Нагадаем, толькі ў Турцыі знаходзяцца каля 1,6 мільёна сірыйцаў, уцекачоў з сваёй краіны з-за грамадзянскай вайны.
 
 
Акрамя гэтага, яны абмеркавалі далейшую барацьбу з тэрарыстычнай арганізацыяй «Ісламская дзяржава» ў Іраку і Сірыі. Эрдаган, са свайго боку, паўтарыў, што Турцыя будзе дапамагаць ЗША толькі ў выпадку, калі Вашынгтон будзе надаваць больш увагі пытанню зрынання рэжыму сірыйскага прэзідэнта Башара Асада.

Каментаваць