Турцыя прывяла ВПС у поўную боегатоўнасць

На авіябазах аб'яўлены павышаны ўзровень трывогі, перадаюць турэцкія СМІ.



Фото: wikimedia.org


Павышаны, "аранжавы" ўзровень трывогі абвешчаны на авіябазах ВПС Турцыі ў нядзелю, 31 студзеня, перадае мясцовае агенцтва Anadolu.

Згодна з інфармацыяй ваенных крыніц, павышаны ўзровень трывогі на авіябазах мае на ўвазе "поўную гатоўнасць да ўсяго" і неадкладны адказ пілотаў на пагрозы без ўзгаднення з камандаваннем, адзначае korrespondent.net.

Напярэдадні ў турэцкім МЗС заявілі, што расійскі знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34 зноў парушыў паветраную прастору Турцыі. У турэцкім камюніке падкрэслена, што расіскі бамбавік Су-34 быў некалькі разоў папярэджаны па-руску і па-англійску перад тым, як самалёт парушыў паветраную прастору. Машына прыляцела з боку Сірыі. «Мы адназначна і адкрыта заклікаем Расейскую Фэдэрацыю да адказных паводзін, каб яна не парушала турэцкую паветраную прастору, якая таксама з'яўляецца прасторай НАТО», — гаворыцца ў заяве турэцкага боку, паведамляе www.radyjo.net.

Расійскі амбасадар быў выкліканы ў гэтай справе ў турэцкае МЗС, дзе яму перадалі «катэгарычны пратэст». Турэцкія ўлады папярэдзілі, што Расія будзе несці адказнасць за ўсе наступствы такога тыпу інцыдэнтаў.

У адказ расійскае Міністэрства абароны заявіла, што «не было ніякага парушэння турэцкай паветранай прасторы расійскімі самалётамі», а абвінавачванні турэцкага боку назвала "галаслоўнай прапагандай".

Каментаваць