Туркменія. Прэзідэнт вучыць на якіх інструментах трэба граць

У Туркменіі 18--20 жніўня адбудзецца міжнародны музычны фэст “Аваза -- 2010. Музыкі розных краінаў свету прадэманструюць сваё майстэрства, у тым ліку і ў жанры народнай музыкі. Міма падзеі не прайшоў прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў. На мінулым тыдні падчас паседжання кабінета міністраў, якое традыцыйна транслюецца па дзяржаўным тэлебачанні, Бердымухамедаў выказаў шэраг крытычных заўваг на адрас чыноўнікаў Мінкультуры. Ён незадаволены тым, што туркменскія музыкі абмяжоўваюцца аранжыроўкай фальклорнай спадчыны.

У Туркменіі 18--20 жніўня адбудзецца міжнародны музычны фэст “Аваза -- 2010. Музыкі розных краінаў свету прадэманструюць сваё майстэрства, у тым ліку і ў жанры народнай музыкі. Міма падзеі не прайшоў прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў. На мінулым тыдні падчас паседжання кабінета міністраў, якое традыцыйна транслюецца па дзяржаўным тэлебачанні, Бердымухамедаў выказаў шэраг крытычных заўваг на адрас чыноўнікаў Мінкультуры. Ён незадаволены тым, што туркменскія музыкі абмяжоўваюцца аранжыроўкай фальклорнай спадчыны. Таксама кіраўнік дзяржавы заклікаў мясцовых музыкаў асвоіць ўсё 72 туркменскія народныя інструменты. Праўда, не ўдакладніў, што за яны. На старонках газеты “Нейтральны Туркменістан раней былі публікацыі пра ўсе 72 інструменты. Ініцыятыва кіраўніка дзяржавы збянтэжыла туркменскае грамадства. Гэта нечым нагадвае атмасферу, якая панавала пры першым прэзідэнце -- Туркменбашы. З іншага боку забабоны Гурбангулы можна разумець як разрыў з часамі Туркменбашы. Апошні настойліва патрабаваў, каб па радыё і ТБ круглыя суткі гучала музыка бахшы. (Бахшы -- адзін з кірункаў у туркменскім фальклоры -- музыка грае на інструменце дутар  і выконвае песню, якая можа працягвацца больш за 10 гадзін).

Па матэрыялах узбекскай прэсы
 

Каментаваць