Туркменія. Сім-карта каштуе 100 долараў

Насельніцтва Туркменістана засталося без сотавай сувязі. Дакладна на Новы год замежны аператар МТС пазбавіўся ліцэнзіі. Такім чынам, засталіся без сувязі больш за два мільёна грамадзян. Па самых асцярожных падліках, тут пражывае пяць мільёнаў чалавек. У выніку цяпер у краіне сапраўдная паніка. На рынку застаўся толькі манапаліст — кампанія «Асыр», падкантрольная міністэрству сувязі. Яна да гэтага моманту абслугоўвала прыкладна 400 тысяч кліентаў.

Насельніцтва Туркменістана засталося без сотавай сувязі. Дакладна на Новы год замежны аператар МТС пазбавіўся ліцэнзіі. Такім чынам, засталіся без сувязі больш за два мільёна грамадзян. Па самых асцярожных падліках, тут пражывае пяць мільёнаў чалавек. У выніку цяпер у краіне сапраўдная паніка. На рынку застаўся толькі манапаліст — кампанія «Асыр», падкантрольная міністэрству сувязі. Яна да гэтага моманту абслугоўвала прыкладна 400 тысяч кліентаў. Зараз кампанія-манапаліст, не маючы дастатковых тэхнічных магчымасцяў, адмыслоўцаў і досведу, літаральна завалена заявамі грамадзян — былых кліентаў МТС. Скарыстаўшыся сітуацыяй, прадпрымальныя супрацоўнікі сталі прадаваць з-пад палы нумары і сім-карты, якія ідуць за 100 долараў. Таксама прадаецца месца ў чэргах. Газеты гадаюць, што падштурхнула ўрад забраць у МТС ліцэнзію. Паводле афіцыйнай заявы МЗС Туркменістана, гэтае рашэнне звязана з заканчэннем пяцігадовага тэрміна дзеяння дамовы з расійскім аператарам. Незалежныя СМІ кажуць, што ўладам не спадабалася новая паслуга МТС — інтэрнэт, якія дазваляе туркменам праглядаць апазіцыйныя сайты. Між тым, расійскі МЗС паабяцаў вярнуць МТС у Туркменію.

Па матэрыялах казахскай прэсы

Каментаваць