Туркменістан. Туркмены — продкі інкаў і вікінгаў

Як вядома, у часы Сапармурата Ніязава — папярэдняга прэзідэнта Туркменістана — туркменскія гісторыкі давялі, што старажытныя туркмены прыдумалі кола. Пры новым прэзідэнце Гурбангулы Бердымухамедаве гістарычныя прарывы працягваюцца. Надоечы акадэмік, прафесар геафізікі і геалогіі Адэк Адэкаў заявіў, што “і ацтэкі, і інкі, і айны, і шумеры, і нават скандынавы паходзілі ад старажытных туркменаў.

Як вядома, у часы Сапармурата Ніязава — папярэдняга прэзідэнта Туркменістана — туркменскія гісторыкі давялі, што старажытныя туркмены прыдумалі кола. Пры новым прэзідэнце Гурбангулы Бердымухамедаве гістарычныя прарывы працягваюцца. Надоечы акадэмік, прафесар геафізікі і геалогіі Адэк Адэкаў заявіў, што “і ацтэкі, і інкі, і айны, і шумеры, і нават скандынавы паходзілі ад старажытных туркменаў. “Практычна ўсім, што сёння ёсць у чалавецтва, свет першапачаткова абавязаны старажытным туркменам, — проста за тое, што яны былі, — піша вучоны ў новай кніжцы “Сляды туркменаў на Зямлі, якая выдадзена пры Акадэміі навук Туркменістана. Доказы, якімі аперуе Адэкаў, вельмі цікавыя. Так, напрыклад, асобую ўвагу ён надае так званаму “блакітнаму барану — жывёле, якая сустракаецца выключна ў Туркменістане. Сляды культу блакітнага барана акадэмік знайшоў амаль ва ўсіх рэлігіях свету, а гэта, на яго думку, адназначна сведчыць, што ўсе вялікія рэлігіі прыдумалі туркмены. “Пашчасціла толькі аўстралійскім абарыгенам, у іх рэлігіі няма нічога пра культ “блакітнага барана. Аднак блогеры ўпэўненыя, што хутка Адэкаў абавязкова неяк давядзе, што старажытныя жыхары Аўстраліі — таксама туркмены.

Паводле ўзбекскай прэсы

Каментаваць