Туркменістан. Як Ашхабад акультурыўся

Калі верыць вядомай праваабарончай арганізацыі «Amnesty International», туркменскія ўлады арыгінальна падышлі да падрыхтоўкі Азіяцкіх гульняў па баявых мастацтва, прызначаных на 2017 год.



Фота www.fergananews.com


З мэтай «акультурыць» сталіцу Туркменістана, дзе адбудзецца турнір, прыблізна 50 000 чалавек былі прымусова выселеныя са сваіх дамоў. Будынкі, у якіх жылі людзі, былі разбураныя.
 
Паводле праваабаронцаў, у выніку цэлы прыгарадны раён сталіцы, які ўключаў больш за 10 000 дамоў, быў на працягу лета папросту сцёрты з твару зямлі. Арганізацыя таксама выказвае заклапочанасць тым, як ахвяры «акультурвання» Ашхабаду перажывуць зіму.
 
 
Варта адзначыць, што гэта далёка не першы выпадак, калі людзей прымусова выганяюць з уласных дамоў. Такая практыка існуе ўжо не адзін год. Звычайна, людзі вымушаны перасяляцца, калі камусьці з набліжаных да прэзідэнта раптам спадабаецца зямля, на якой стаяць дамы.
 
 
У такім выпадку высяленцам выплачваюць кампенсацыю і даюць 24 гадзіны, каб пакінуць дамы.
 
 
У прыгарадзе Ашхабада ёсць нямала жыхароў, якія прайшлі такое высяленне ўжо па два разы. 
 
 
Паводле ўзбекскай прэсы 
 

Каментаваць