Туркменскі гарант пагадзіўся паставіць сабе помнік

Прэзідэнт Туркменіі Гурбангулы Бердымухамедаў даў згоду на стварэнне помніка ў свой гонар. Гэтаму рашэнню папярэднічала цэлая эпапея.



Гурбангулы Бердымухамедаў. Фота: Аляксандр Мірыдонаў / «Коммерсантъ»


Па словах Гурманбулы, яшчэ год таму ўрад прапанаваў падобны манумент, аднак сціплы герой ад задуманай кампазіцыі адмовіўся. Тады ў краіне пачалася незвычайная ініцыятыва. На сустрэчах прадстаўнікоў практычна ўсіх працоўных калектываў Туркменіі прымаліся заклікі з патрабаваннем пабудаваць помнік. Лісты з патрабаваннем накіроўвалі з адміністрацыю. На пэўным этапе іх стала так шмат, што прэзідэнт змяніў рашэнне. "Жаданне народу — закон краіны", — пракаментаваў Бердымухамедаў сітуацыю.

Цяпер усе гадаюць, якім будзе першы помнік правадыру. Ёсць думка, што ў аснову будзе пакладзены эскіз скульптуры прэзідэнта, які нейкі час дэманстраваўся на адной з выстаў. Ён быў выяўлены на скакуне, з паднятай уверх правай рукой, у туркменскай папасе. У правай яго руцэ ён трымаў голуба.

Каментаваць