У аэрапорце Стамбула адбыліся выбухі і страляніна

Па апошніх дадзеных, загінулі 36 чалавек, а таксама 3 смяротніка, 147 чалавек атрымалі раненні. Як распавёў тэлеканалу CNN Turk сведка здарэння, стральба вялася з аўтастаянкі ў аэрапорце Стамбула.

© REUTERS/ Osman Orsal

© REUTERS/ Osman Orsal


Інфармацыі пра арганізатараў здарэння няма. ТАСС са спасылкай на мясцовыя СМІ паведамляла, што двое смяротнікаў кінулі гранаты ў бок людзей, а трэці адкрыў агонь з аўтамата.

Reuters паведамляе, што кіроўцы таксі, якія знаходзіліся ў раёне аўтамабільнай паркоўкі каля аэрапорта, адвозяць пацярпелых у бальніцы.

Вышэйшы савет па радыё і тэлебачанню Турцыі ўвёў часовую забарону на публікацыю і асвятленне падрабязнасцяў серыі выбухаў у аэрапорце Стамбула. У заяве чыноўнікаў сказана, што турэцкія ўлады такім чынам спрабуюць пазбегнуць пагаршэння сітуацыі. Таксама ў паведамленні Вышэйшага савета гаворыцца, што ўсе матэрыялы, звязаныя з момантамі выбухаў, павінны быць прадстаўлены уладам для выяўлення датычных да тэрактаў асоб.

Каментаваць