Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Антарктыдзе ўзнікла гіганцкая загадкавая дзірка (фота)

Пакуль рана сцвярджаць, што палонка ў ледзяным шчыце Антарктыды паўстала з-за змены клімату, адзначаюць навукоўцы.
фото Jeff Schmaltz/LANCE/EOSDIS

фото Jeff Schmaltz/LANCE/EOSDIS


У Антарктыдзе з'явілася дзірка памерам з возера Верхняе ў Паўночнай Амерыцы, піша unian.net.

Навукоўцы з Таронцкага ўніверсітэта ў Канадзе распавялі, што звычайна дзіркі фармуюцца блізу мяжы лёду і мора, але гэтае ўтварэнне з'явілася ў выніку нейкіх невядомых працэсаў, перадае Motherboard.

Пры гэтым, па словах даследнікаў, пакуль заўчасна казаць, што палонка ў ледзяным шчыце Антарктыды паўстала з-за змены клімату. Аднак ужо вядома, што ўтварэнне дзіркі паўплывае на канвекцыю ў моры.


Каментаваць