У Брусэлі зноў праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя

Каля брусэльскага гандлёвага цэнтра затрыманы мужчына — верагодна, з выбухоўкай. Прэм'ер-міністр Бельгіі склікаў экстраннае пасяджэнне крызіснага цэнтра.

Бельгійскія паліцэйскія, архіўнае фота


У брусэльскім гандлёвым цэнтры праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя

Каля гандлёвага цэнтра затрыманы мужчына — верагодна, з выбухоўкай. Прэм'ер-міністр Бельгіі склікаў экстраннае пасяджэнне крызіснага цэнтра.


У брусэльскім гандлёвым цэнтры раніцай у аўторак, 21 чэрвеня, праходзіць антытэрарыстычная аперацыя. Яна была пачата пасля таго, як каля 6.30 па мясцовым часе (7.30 па беларускім часе) паліцэйскія затрымалі каля гандлёвага цэнтра City2 мужчыну. Тэрыторыя вакол City2 у цэнтры Бруселя ачэплена, паведамляе www.dw.com.


У сувязі з магчымай пагрозай тэракту сабрана экстраннае пасяджэнне крызіснага цэнтра з удзелам прэм'ер-міністра краіны Шарля Мішэля.


Пазней было паведамлена, што бомбы затрыманага ў цэнтры Брусэля выяўлена не было. Пра гэта паведаміў тэлеканалу RTL прадстаўнік паліцыі камуны Брусэль-капіталь, адзначае ТАСС.


"Па словах паліцэйскіх крыніц, сапёры не знайшлі выбухоўкі ў прадмеце, які падазраваны  выдаваў за пояс смяротніка. Паліцыя не выключае, што мае справу з псіхічна хворым чалавекам", — адзначыў тэлеканал.


Прэм'ер Бельгіі Шарль Мішэль заклікаў грамадзян каралеўства захоўваць спакой, запэўніўшы, што сітуацыя ў горадзе кантралюецца. Пра гэта ён заявіў пасля паседжання крызіснага цэнтра.


Наведвальнікі буйнога гандлёвага цэнтра "City2" на плошчы Рож'е ў цэнтры Бруселя былі эвакуіраваны пасля таго, як паліцыя абвясціла пра пагрозу выбуху. У гандлёвым цэнтры быў затрыманы чалавек, як паведамлялася, з поясам смяротніка.


Нагадаем, у сакавіку тэрарысты-смяротнікі здзейснілі напады на брусельскі аэрапорт і адну са станцый сталічнага метрапалітэна, у выніку чаго загінулі 32 чалавекі. Пасля гэтага ў Бельгіі быў павышаны ўзровень тэрарыстычнай пагрозы і ўзмоцнены меры бяспекі.



Каментаваць