У цэнтры Нью-Ёрка адбыўся выбух

Паліцыя Нью-Ёрка правярае інфармацыю пра выбух на Манхэтэне недалёка ад Таймс-сквер.
Паліцыя правярае інфармацыю аб выбуху на аўтавакзале

Паліцыя правярае інфармацыю аб выбуху на аўтавакзале

Пажарныя таксама паведамляюць, што рэагуюць на здарэнне ў аўтобусным тэрмінале Порт-Аторыці ў цэнтры Нью-Ёрка. Аўтавакзал эвакуяаваны, там працуюць сотні пажарных і паліцэйскіх.

Мяркуючы па відэакадрах з месца здарэння, на месцы знаходзіцца мноства машын хуткай дапамогі і іншых экстранных службаў.

Размешчаныя непадалёк станцыі метро ліній А, С і Е былі эвакуіраваныя ў якасці меры засцярогі.

Тэлеканал Эй-бі-сі са спасылкай на ананімныя крыніцы ў паліцыі паведамляе, што ў падземным пераходзе тэрмінала выбухнула самаробная бомба. Па дадзеных тэлеканала Сі-бі-эс, бомбу падарваў смяротнік.

Тэлеканал WPIX паведамляе, што чалавек з другім выбуховым прыстасаваннем быў затрыманы ў тунэлі метро. Паліцыя Нью-Ёрка пацвердзіла затрыманне падазраванага.

Порт-Аторыці — самы вялікі аўтавакзал у ЗША, ён абслугоўвае больш за 65 мільёнаў чалавек у год.

Белы дом заявіў, што прэзідэнту Дональду Трампу паведамлена аб тым, што адбылося.

 

Паводле ВВС

Каментаваць