У цэнтры Парыжа застрэлілі нападніка паліцыянта

Паліцыя Парыжа паведаміла пра страляніну і паніку ў цэнтры горада, каля сабора Парыжскай Божай Маці.

Паводле інфармацыі паліцыі, каля сабора невядомы мужчына з малатком напаў на паліцыянта. Нападнік быў застрэлены. Паліцыянт атрымаў траўмы, ступень цяжкасці якім не ўдакладняецца, перадае ВВС.

Паводле звестак фарнцузскіх СМІ, мужчына з малатком напаў на групу з трох паліцыянтаў на прыступках сабора. Тыя пачалі страляць у нападніка.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць