У Ерэване ўзброеныя людзі захапілі будынак паліцыі

Група ўзброеных мужчын захапіла будынак палка ППС кіравання паліцыі і ўнутраных войскаў у раёне Эрэбуні ў сталіцы Арменіі. Па дадзеных СМІ, адзін чалавек загінуў, некалькі атрымалі раненні.

У сталіцы Арменіі Ерэване група ўзброеных людзей захапіла будынак палка патрульна-паставой службы паліцыі ў раёне Эрэбуні, перадае  "Нямецкая хваля". Пра гэта ў нядзелю, 17 ліпеня, паведаміла прэс-служба паліцыі Арменіі. Паводле паведамлення, апазіцыянеры патрабуюць адстаўкі уладаў Арменіі і вызвалення каардынатара армянскай апазіцыйнай грамадзянскай ініцыятывы «Устаноўчы парламент» Жырайра Сефіляна, які знаходзіцца пад арыштам па абвінавачванні ў незаконным набыцці і захоўванні зброі.

Па інфармацыі тэлеканала «Еркір медыя», у выніку захопу будынка адзін чалавек загінуў, яшчэ некалькі атрымалі раненні. Асобы пацярпелых не ўдакладняюцца. Па дадзеных мясцовых СМІ, у закладніках утрымліваецца намеснік начальніка паліцыі Ерэвана Валерый Асіпян. Раней паведамлялася, што група ўзброеных асоб на досвітку ўварвалася на грузавіках на тэрыторыю паліцэйскага ўчастка, пратараніўшы вароты. Да захопленых апазіцыянерамі будынку ўчастка сцягнутыя войскі. Прадстаўнікі ўладаў вядуць перамовы з захопнікамі, паведамляе Служба нацыянальнай бяспекі Арменіі, якая выступіла з адмысловай заявай для прэсы.

Лідар ініцыятывы «Устаноўчы парламент» Жырайр Сефілян быў затрыманы 20 чэрвеня. Па версіі следства, Сефілян разам з групай асоб запланаваў захоп будынкаў, пабудоў, сродкаў тэлекамунікацый, у тым ліку тэлевежы Ерэвана. У следчых органах адзначаюць, што члены групы планавалі ажыццявіць свае планы пасля красавіцкага абвастрэння ў зоне карабахскага канфлікту.


Арэг Кюрэгян, адзін з удзельнікаў захопу аддзялення паліцыі ў Ерэване, выклаў у Facebook відэа з месца падзей, перадае lenta.ru.



Захопнікі ўтрымліваюць семярых супрацоўнікаў праваахоўных органаў, перадае РІА Навіны са спасылкай на дэпутата Ніколу Пашыняня, які ўдзельнічаў у перамовах. Першапачаткова ў закладніках было восем паліцыянтаў, але ў аднаго з іх падняўся артэрыяльны ціск, і яго дазволілі перавезці  ў бальніцу. Звесткі аб адным загінуўшым падчас нападаў Пашынян не пацвердзіў і не абверг.

Паводле слоў парламентарыя, удзельнікі захопу Варужан Авецісян і Паўлік Манукян паведамілі яму, што іх патрабаванні нязменныя: адстаўка прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна і фарміраванне часовага ўрада. Акрамя гэтага, яны заявілі, што на спробы паліцыі распачаць штурм адкажуць адпаведным чынам.


Каментаваць