У Ерусаліме пахавалі экс-прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса

Экс-прэзідэнт і экс-прэм'ер-міністр Ізраіля, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Шымон Перэс быў пахаваны на галоўных мемарыяльных могілках Ізраіля на гары Герцля ў Ерусаліме.

euronews.com

euronews.com



На цырымоніі развітання прысутнічалі прадстаўнікі 70 краін, многія лідары дзяржаў, у тым ліку прэзідэнт ЗША Барак Абама і экс-прэзыдэнт Біл Клінтан, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прынц Чарльз, а таксама кіраўнік Палесцінскай адміністрацыі Махмуд Абас, паведамляе ВВС.


euronews.com



У развітальным слове цяперашні прэм'ер Ізраіля Беньямін Нетаньяху прыгадаў, што Перэс быў ідэолагам мірных пагадненняў з палесцінцамі, пры яго актыўным удзеле быў падпісаны дагавор з Іарданіяй: "Шымон горача настойваў на тым, што мір і ёсць самая лепшая бяспеку, калі будзе мір — будзе і бяспека. А я казаў: паслухай, Шымон, на Блізкім Усходзе бяспека — залог заключэння міру. І ведаеце, да якой нечаканай высновы я прыйшоў? Час паказаў, што мы абодва мелі рацыю", — цытуе словы Нетаньяху euronews.com.

Прэзідэнт Абама сказаў, што Шымон Перэс усё жыццё марыў пра Ізраіль, які жыве ў бяспецы. "Апошні з пакалення бацькоў-заснавальнікаў, Шымон ажыццявіў столькі рэчаў у сваім жыцці, што хапіла б і на тысячу чалавек. Але галоўнае — ён разумеў, што да канца дзён сваіх трэба жыць з марамі пра будучыню, а не з настальгіяй па мінулым", — сказаў, аддаючы апошнія ўшанаванні былому калегу прэзідэнт ЗША Барак Абама.


euronews.com

euronews.com



Ураджэнец Беларусі і экс-прэзідэнт Ізраілю памёр на 94-м годзе жыцця пасля перанесенага два тыдні таму інсульту.

Перэс нарадзіўся ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна і некаторы час таму прыязджаў на сваю малую радзіму з прыватным візітам. Дома, дзе жыла сям’я Перэс, ужо няма, а вось калодзеж прэзідэнт Ізраіля пазнаў.
Шымон Перэс з’ехаў з Беларусі ў 1934-м, 11-гадовым хлопчыкам. З'ехаў разам з бацькамі, але ў роднай вёсцы Вішнева Валожынскага раёна засталіся шматлікія сваякі, у тым ліку любімы дзед — рабін Цві Мельцэр.
 
Менавіта ён пазнаёміў маленькага Шымона з габрэйскай бібліяй Торай, яны разам вывучалі Талмуд. Дзед іграў на скрыпцы, чытаў хлопчыку Дастаеўскага і Талстога.

Перад ад’ездам унука ў Палесціну Цві Мельцэр даў наказ Шымону: «Заставайся габрэем, заставайся чалавекам...». У пачатку вайны нацысты сагналі яўрэяў Вішнева ў драўляную сінагогу, дзе спалілі жыўцом.
Экс-прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс памёр без пакут, і нават пасля смерці дапамог іншым людзям. Рагавіцы яго вачэй былі ахвяраваны пацыентам, якія маюць патрэбу ў трансплантацыі, паведаміў яго лекар

Разам з Шымонам Перэсам сыходзіць цэлая эпоха.

Шымон Перэс быў паплечнікам першага прэм'ер-міністра Ізраіля Давіда Бэн-Гурыёна, стаяў ля вытокаў стварэння ізраільскага ваенна-прамысловага комплексу і глыбока засакрэчанай ядзернай праграмы. Ён двойчы быў прэм'ер-міністрам Ізраіля — з 1984-га па 1986 год і з 1995-га па 1996-ы. У 2007–2014 гадах ён займаў пасаду прэзідэнта краіны. У 1994 годзе Шымон Перэс разам з тагачасным ізраільскім прэм'ерам Іцхакам Рабінам і палесцінскім лідарам Ясірам Арафатам быў уганараваны Нобелеўскай прэміі міру за ўдзел у мірных перамовах у Осла, якія паклалі пачатак працэсу перадачы грамадзянскай улады Палесцінскай аўтаноміі.


Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-09-30 15:40:04
Сёе-тое на тэму "Перэс і Беларусь": http://belisrael.info/?p=8084

Каментаваць