У Эстоніі ўвесь грамадскі транспарт будзе бясплатным

Эстонія будзе першай у свеце краінай з бясплатным грамадскім транспартам.

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Жыхары Эстоніі з ліпеня змогуць падарожнічаць па сваёй краіне бясплатна, паведамілі эстонскія ўлады, піша radyjo.net. Гэта чарговая падобная ініцыятыва ў краіне. З 2013 году бясплатны гарадскі транспарт дзейнічае ў сталіцы Эстоніі Таліне.

Эстонія, у якой пражывае менш чым паўтара мільёна жыхароў, будзе першай у свеце дзяржавай з бясплатным грамадскім транспартам.

Міністар эканомікі й інфраструктуры Эстоніі Кадры Сімсан паведаміла, што да моманту поўнай адмены квіткоў у частцы краіны будзе пераходны перыяд. Яна дадала, што некаторыя рэгіёны краіны адмовіліся далучацца да сістэмы бясплатнага транспарту.

У цяперашні час Эстонія фінансуе з дзяржаўнага бюджэту да 80% грамадскіх транспартных выдаткаў у сельскай мясцовасці. Увядзенне новай сістэмы сёлета паглыне каля 13 млн еўра, пазней — 21 млн еўра штогод.

У той жа час паводле апытання, праведзенага парталам Postimees, ідэю бясплатнага грамадскага транспарту падтрымлівае толькі кожны трэці жыхар Эстоніі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць