Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Францыі праходзяць шматтысячныя акцыі пратэста

У найбуйнейшых гарадах Францыі праходзяць чарговыя акцыі пратэсту супраць рэформы працоўнага заканадаўства.
Фота rfi.fr/

Фота rfi.fr/

Паводле дадзеных прафсаюзаў, усяго ў пратэстах прымаюць удзел 25 тысяч чалавек. Пакуль мітынгі праходзяць мірна.

У звароце да кіраўнікоў дзяржавы пратэстоўцы заявілі: "Мы не падтрымліваюць змены ў Працоўным кодэксе і будзем адстойваць свае правы пратэстамі, забастоўкамі, пакуль наш голас не будзе пачуты".

Удзельнікі акцый патрабуюць адмовіцца ад рэалізацыі палажэнняў рэформы, паведамляе ukrinform.ua. Пратэсты падтрымалі і кіроўцы грамадскага транспарту.

"Гэта досыць мяккі варыянт пратэсту, можна сказаць — папярэджанне. Грамадскі транспарт функцыянуе, але па іншым графіку. На аўтобусных маршрутах, у прыватнасці ў Страсбургу, аўтобусы ходзяць па адным у гадзіну. Гэта вельмі добра для грамадзян Але калі нас не ... пачуюць, то будзем прымаць больш дзейсныя меры, і тады аўтобусы зусім не будуць ездзіць", — распавёў адзін з удзельнікаў дэманстрацый.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падпісаў пастанову адносна правядзення працоўнай рэформы. Яна прадугледжвае, у прыватнасці, спрашчэнне правілаў звальнення працоўных. На думку Макрона, пасля гэтага працадаўцы будуць больш ахвотна наймаць людзей, калі будуць ведаць, што змогуць іх звольніць. Праціўнікі рэформы кажуць, што яна зробіць рабочых безабароннымі перад працадаўцамі. На думку ж улады, рэформа дазволіць зменшыць ўзровень беспрацоўя, які цяпер дасягае 9,5% — гэта ўдвая больш, чым у Германіі ці Брытаніі. 

Каментаваць