У Індыі арыштавалі голуба за цыдулку з пагрозамі на адрас прэм'ера

Птушку выявілі каля мяжы з Пакістанам. Верагодна, аўтарамі паслання з'яўляюцца чальцы ісламісцкай групоўкі "Лашкар-і-Тайба».

Фота: ANI


У Індыі праваахоўнікі арыштавалі голуба, які нёс цыдулку з пагрозамі на адрас прэм'ер-міністра краіны Нарэндра Модзі. Паводле дадзеных паліцэйскіх, птушку выявілі блізу мяжы з Пакістанам, паведамляе Корреспондент.net.

Голуба злавілі ў штаце Пенджаб, дзе ў студзені баевікі напалі на ваенную базу Індыі.

Паліцыянты сцвярджаюць, што да голуба была прымацаваная цыдулка, у якой гаварылася: "Модзі, мы ўжо не тыя людзі, што ў 1971 годзе. Цяпер кожнае дзіця гатовы ваяваць з Індыяй".

Верагодна, аўтарамі паслання з'яўляюцца чальцы ісламісцкай групоўкі "Лашкар-і-Тайба”.

Варта адзначыць, што апошнім часам адносіны Індыі і Пакістана прыкметна пагоршыліся з-за спрэчнага рэгіёну Джаму і Кашмір. 18 верасня група ўзброеных баевікоў напала на лагер пяхотнага батальёна ў індыйскім горадзе Уры. Тады загінулі 17 вайскоўцаў, яшчэ 18 атрымалі раненні. А 29 верасня на мяжы паміж Індыяй і Пакістанам нават адбыўся ўзброены канфлікт: падчас начной страляніны тады загінулі два пакістанскіх вайскоўца.



Каментаваць