У Індыі маланкі за адну ноч забілі 45 чалавек

Як мінімум 45 чалавек загінулі ў выніку удараў маланак у індыйскім штаце Біхар. Трагедыя адбылася ў ноч з аўторка на сераду 22 чэрвеня, паведамляе euroradio.fm са спасылкай на індыйскі сайт Air News.


Вядома таксама аб мінімум 10 параненых. Інфармацыя з Біхара паступае з затрымкамі, з-за ліўняў з навальніцамі звесткі пра загінулых і нанесеным уроне вельмі павольна абнаўляюцца. Паведамляецца таксама, што ў бліжэйшыя некалькі дзён непагадзь працягнецца.

Напачатку чэрвеня ад удараў маланак пацярпелі больш за 80 наведвальнікаў папулярнага рок-фестываля Rock um Ring у горадзе Мендзіг на захадзе Германіі. У мінулым годдзе 33 чалавека апынуліся ў шпіталі пасля ўдараў маланкі на гэтым жа фестывалі.





Каментаваць