У Канадзе ўзарвалі бомбу ў рэстаране

Не менш за 15 чалавек атрымалі раненні ў выніку выбуху ў рэстаране ў горадзе Місісога, недалёка ад Таронта.

Фота Peel Paramedics

Паліцыя паведаміла, што двое падазраваных, якія хавалі свае твары, зайшлі ў рэстаран Bombay Bhel і прывялі ў дзеянне самаробнае выбуховае прыстасаванне.

Вядома, што некалькі пацярпелых былі дастаўлены ў бальніцу, а трое ў крытычным стане знаходзяцца ў траўматалагічным цэнтры ў Таронта.

Падазраваныя ўцяклі з месца здарэння, пакуль затрымаць іх не ўдалося.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за напад, матывы злачынцаў таксама невядомыя.

Паліцыя апублікавала ў "Твітары" здымак камеры відэаназірання, на якім бачныя два падазраваных у талстоўка з капюшонамі. Адзін з іх, па ўсёй бачнасці, нясе ў руках бомбу.

 

Фота Peelpolice / Twitter

Падазраваныя на здымку камеры відэаназірання

Выбух у горадзе Місісога адбыўся праз месяц пасля нападу ў Таронта, ахвярамі якога сталі 10 чалавек, яшчэ 15 атрымалі раненні. Тады нападнік  25-гадовы Алек Мінасян — выехаў на тратуар у арандаваным аўтафургоне і пачаў збіваць людзей.

Паводле ВВС


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць