У Казахстане зацверджаны новы алфавіт на аснове лацінкі

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў зацвердзіў новы казахскі алфавіт на аснове лацінкі. Адпаведны ўказ з'явіўся на афіцыйным сайце кіраўніка Казахстана.
Казахскі алфавіт

Казахскі алфавіт

У новым казахскім алфавіце — 32 літары. У ранейшым варыянце ўжываліся дзевяць апострафаў — яны рабілі цяжэйшымі пісанне і чытанне. Цяпер апострафаў стала менш. Таксама ў новым алфавіце ўведзеныя дыграфы sh, ch.

Пераход на лацінку ў Казахстане будзе ажыццяўляцца да 2025 года. Плануецца, што з 2021 года пачнуць выдаваць пашпарты на лацінцы, а з 2024-га ёй пачнуць карыстацца дзяржаўныя СМІ.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць