У Кіеве «Нацыянальныя дружыны» разграмілі цыганскі табар

Як паведамляе Радыё Свабода, увечары 7 чэрвеня актывісты «Нацыянальных дружын» разграмілі цыганскі табар у Галасееўскім парку на поўдні Кіева.

bbc.com

bbc.com

Супрацоўнік парку Аляксандр Сакаленка раней паведаміў у фэйсбуку, што цыганы «захапілі частку ляснога кварталу, уладкавалі самаробныя памяшканні, зямлянкі, печы і засмечваюць тэрыторыю навокал». Таксама ён абвінаваціў табар у тым, што людзі з яго «самавольна валяць лес, пераважна дубы, і выкарыстоўваюць іх як дровы».

Відэа разгрому сябры "Нацыянальных дружын" самі выклалі ў сацсеткі:



Кіеўская паліцыя пацвердзіла інцыдэнт:

«Учора ў Нацыянальным парку "Галасееўскі" на тэрыторыі Святошынскага раёну сталіцы супрацоўнікі паліцыі праводзілі прафілактычныя мерапрыемствы: былі ўсталяваныя асобы ўсіх прысутных там грамадзян, а менавіта прадстаўнікоў цыганскай народнасці.

Пасля таго, як людзі, якія жылі ў часовым селішчы, пакінулі яго, група асоб адной з грамадскіх арганізацый з сякерамі і молатамі прыбыла на тэрыторыю парку. Здымаючы ўсё на відэа, яны разбілі часовыя будынкі, перашкаджаючы работнікам парку і лясной гаспадаркі расчышчаць тэрыторыю. У выніку такіх дзеянняў ніхто не пацярпеў»
, — гаворыцца ў паведамленні.

Супраць прадстаўнікоў «Нацыянальных дружын» адкрылі крымінальную справу па факце хуліганства.

«Паліцыя будзе жорстка рэагаваць на парушэнні закону незалежна ад таго, чальцамі якіх арганізацый з'яўляюцца парушальнікі. Ніхто не мае права рабіць незаконныя дзеянні, ставіць псэўдаўльтыматумы або дзеля піяру праводзіць паказальныя пагромы ў дачыненні да іншых грамадзян. У прыватнасці і ў дачыненні да прадстаўнікоў этнічных меншасцяў», — заявілі прадстаўнікі паліцыі.

«Нацыянальныя дружыны» пачалі актыўную дзейнасць у пачатку 2018 году. У складзе арганізацыя шмат ветэранаў вайны на Данбасе, якія займаюць нацыяналістычныя пазіцыі. Сама арганізацыя заяўляў сваёй мэтай «ачыстку» ўкраінскіх вуліц, абарону малога і сярэдняга бізнесу і папулярызацыю здаровым ладу жыцця.

У МУС Украіны ў лютым заяўлялі, што «Нацыянальныя дружыны» у Кіеве не зарэгістраваныя як фармаванне па ахове грамадскага парадку, але могуць далучацца да гэтай працы «ва ўзаемадзеянні з паліцыяй».

У канцы красавіка каардынатар праварадыкальнай арганізацыі «С14» Сяргей Мазур паведаміў аб «дэмантажы» яшчэ аднаго стыхійнага паселішчы цыган, на Лысай гары ў Кіеве. Спачатку паліцыя Кіева адмаўляўся распачынаць крымінальную справу па гэтым факце, матывуючы тым, што да іх ніхто не звяртаўся са скаргамі. Але 25 красавіка, калі з’явілася відэа разгрому, паліцыя пачала справы па двух артыкулах — «парушэнне раўнапраўя грамадзян у залежнасці ад іх расавай, нацыянальнай прыналежнасьці або адносінаў да рэлігіі» і «хуліганства».

Як паведмаляе BBC са спасылкай на Amnesty international, за апошнія паўгады ва Украіне зафіксавана больш за 30 нападаў на актывістаў за правы жанчын, прадстаўнікоў ЛГБТ-руху, пісьменнікаў, паэтаў і цыганскія сем'і. З гэтага ліку толькі адна справа знаходзіцца ў судзе — за напад на "Фестываль роўнасці" ў Запарож'і.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Iгарок
  • 2018-06-09 11:35:33
К нам бы у Калодзiшчы
  • Ваня
  • 2018-06-09 13:19:09
Iгарок - вас бы на месца тых цыганоў.

Каментаваць