У КНДР часова забаранілі вяселлі і пахаванні — СМІ

Улады Паўночнай Карэі ўвялі часовую забарону на правядзенне вяселляў, пахавання і іншых урачыстых мерапрыемстваў, паведамляюць паўднёвакарэйскія СМІ.


Забарона звязаная з падвышанымі мерамі бяспекі перад VII з'ездам Працоўнай партыі Карэі, паведамляе газета "Sunday Times" са спасылкай на чыноўніка з Паўднёвай Карэі.

 

Паўднёвакарэйскае агенцтва "Йонхап" паведамляе, што ў сувязі з падрыхтоўкай да з'езду таксама абмежаваны ўезд у Пхеньян, акрамя таго, улады ўзмацнілі сачэнне за сваімі грамадзянамі, а таксама нагляд за мяжой з Кітаем.

 

Суразмоўца агенцтва мяркуе, што кіраўніцтва КНДР перад з'ездам спрабуе стварыць атмасферу страху ўнутры краіны. Гэта павінна знізіць злачыннасць, а таксама ўтрымаць людзей ад спробаў выехаць за мяжу.

 

З'езд пачнецца ў гэтую пятніцу і павінен умацаваць уладу паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына. На з'ездзе павінны быць прынятыя асноўныя напрамкі знешняй і ўнутранай палітыкі КНДР.

 

Паводле ВВС

Каментаваць