У маі ўкраінцы прадалі ў 10 разоў больш валюты, чым набылі

У маі ўкраінскія банкі прадалі 36 мільёнаў долараў, а набылі $ 355 мільёнаў, паведамілі ў Нацыянальным банку Украіны.

Фота: ЕРА


Чысты продаж (перавышэнне продажу над купляй) наяўнай замежнай валюты насельніцтвам Украіны ў маі склаў $ 319,2 млн. Пра гэта паведамляе gordonua.com са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага банка Украіны.

 

Паводле прадстаўленых Нацыянальным банкам дадзеных, у маі банкі прадалі ўкраінцам $ 36 млн, а набылі $ 355 млн.

 

На 7 мая Нацыянальны банк Украіны ўсталяваў курс 24,99 грыўны за долар.

Каментаваць