У NАТО прынялі рэзалюцыю па інфармацыйнай пагрозе ад ІД і Расіі

Парламенцкая асамблея NАТО прыняла рэзалюцыю «Супрацьстаянне выкарыстанню інфармацыі як зброі», у якой, у прыватнасці, ідзе гаворка пра пагрозу з боку Расійскай Федэрацыі і тэрарыстаў Ісламскай дзяржавы.
Фота: Reuters

Фота: Reuters

Пра гэта ў панядзелак, 9 кастрычніка, на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацсетцы Facebook паведаміла кіраўнік пастаяннай дэлегацыі Украіны ў ПА NАТО, народны дэпутат Ірына Фрыз.

Паводле яе слоў, у рэзалюцыі пагрозы ў інфармацыйнай сферы з боку Расіі стаяць побач з пагрозамі з боку Ісламскай дзяржавы.

Фрыз удакладніла, што краіны Альянсу публічна прызнаюць, што кампанія па дэзінфармацыі і падрыву накіравана на паслабленне і дэстабілізацыю еўраатлантычнай супольнасці.

Паводле telegraf.by

Каментаваць