У Нью-Ёрку вывесілі банер да дня наражэння Пуціна

Невядомыя вывесілі банер плошчай шэсць на дзесяць метраў на Манхэтанскім мосце ў Нью-Ёрку. На ім намаляваны прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з подпісам "Міратворац".
Банер на мосце паспеў правісець каля гадзіны. Фота REUTERS

Банер на мосце паспеў правісець каля гадзіны. Фота REUTERS




Як паведамляюць мясцовыя СМІ, плакат паспеў правісець каля гадзіны, перш чым яго зняла паліцыя.

Пакуль не вядома, хто вывесіў банер на мосце, паліцыянты вывучаюць запісы камер назірання.
Выданне “New York Post” са спасылкай на відавочцаў паведамляе, што банер разгарнулі два мужчыны.

Мы не ведаем, хто гэта зрабіў, — распавёў ТАСС афіцыйны прадстаўнік паліцэйскага кіравання мегаполіса Майкл Дэбонэс. — Ніякіх арыштаў па гэтай справе не праводзіліся”. Паліцэйскі адмовіўся ўдакладніць, ці расцэньваюць улады Нью-Ёрка гэта як злачынства або адміністрацыйнае парушэнне.

Невядомыя ў ЗША зрабілі расійскаму лідару арыгінальны падарунак. "Мы зразумелі, што гэта Пуцін і расійскі сцяг, і што там надпіс "міратворац", але пасля гэтага ніхто не зразумеў, што гэта павінна азначаць — гэта было не вельмі зразумела», — цытуе словы відавочцаў ВВС

А ўчора ў Нью-Ёрку на адным з будынкаў Манхэтана з'явіўся агарамадны рэкламным бігборд: "Тэрарыст нумар адзін — Асама бен Пуцін" — было напісана на ім. На бігбордзе намаляваны прэзідэнт Расіі, стылізаваны пад выяву забітага войскам ЗША тэрарыста "нумар адзін", кіраўніка Аль-Каіды Усаму бен Ладэна, паведамляе newsonline24.com.ua.

ПФота з сайта newsonline24.com.ua

ПФота з сайта newsonline24.com.ua



Уладзімір Пуцін нарадзіўся 7 кастрычніка 1952 года. Сёння яму спаўняецца 64 гады. Гэта ўжо яго 18-ты дзень нараджэння, што Пуцін адзначае на вышэйшых пасадах у Расійскай Федэрацыі.


Афіцыйныя беларускія крыніцы з самай раніцы 7 кастрычніка паведамілі, што Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння. "Рэспубліка Беларусь зацікаўленая ў плённым узаемадзеянні з Расійскай Федэрацыяй ва ўсіх сферах, паглыбленні раўнапраўнага і эфектыўнага супрацоўніцтва ў інтэграцыйных фарматах", — цытуе віншаванне БелаПАН.


Каментаваць