У ноч з 29 на 30 лістапада ў Кіеве быў жорстка разагнаны Еўрамайдан

Мы ўзгадваем падзеі трохгадовай даўніны. Пратэстны тыдзень у загалоўках «Новага часу».

29 лістапада

Януковіч ніякага пагаднення з ЕС не падпісаў

У Вільні адбылася цырымонія падпісання пагадненняў паміж ЕС і краінамі Еўрапейскага партнёрства, аднак з Украінай ніякіх пагадненняў падпісана не было.

Арганізатар Еўрамайдана: Трэба патрабаваць адстаўкі Януковіча

Пасля правалу Віленскага саміту ва Украіне павінна пачацца акцыя грамадзянскага непадпарадкавання. Пра гэта заявіў сябра аргкамітэта Еўрамайдана Ігар Луцэнка.

30 лістапада

«Калі ён не сыдзе, мы яго вымецем»

Актывісты Еўрамайдану прынялі рэзалюцыю з патрабаваннем адправіць у адстаўку прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Адпаведную рэзалюцыю зачытала са сцэны на Майдане Незалежнасці спявачка Руслана Лыжычко.

«Нягледзячы на правал Януковіча, мы, грамадзяне, якія сабраліся на Еўрамайдане, паказалі яму і ўсяму свету: мы здольныя перамагчы расчараванне і апатыю, умеем самаарганізавацца, праводзіць мірныя акцыі, аб'ядноўвацца і дзейнічаць дзеля выканання агульных патрабаванняў». 

Еўрамайдан разгромлены. Пралілася кроў

У ноч з 29 на 30 лістапада ўкраінскія ўлады разагналі мірны мітынг у цэнтры сталіцы.

Паводле інфармацыі відавочцаў, «Беркут» біў дубінкамі ўсіх без разбору — маладых людзей, дзяўчат. Білі нагамі, цягнулі па зямлі. У выніку дзясяткі параненых, і больш за 30 затрыманых.

Яцанюк: Украіна пасля Вільні нагадвае Беларусь

Пасля правалу на Віленскім саміце ўкраінцы прачнуліся ў іншай краіне, аднак планы апазіцыі не мяняюцца, заявіў лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк. «Тое, што адбылося ноччу, калі "Беркут", які прывезлі з усходніх рэгіёнаў Украіны, жорстка разагнаў абсалютна мірную дэманстрацыю, сведчыць толькі аб страхах Віктара Януковіча пасля Майдана 2004 года».

Віталь Клічко заклікаў Захад ўвесці санкцыі супраць Януковіча

Ён заклікаў разгледзець магчымасць прымянення персанальных санкцыяў у дачыненні да прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і прадстаўнікоў яго рэжыму. 

Што агульнага паміж мінскай Плошчай–2010 і кіеўскім Майданам–2013

Час, месца, колькасць пацярпелых і затрыманых розныя, як і ніякіх адставак. Але адчуванні падобныя. Для беларусаў — глабальны флэшбэк. Для суседзяў: «Ляглі спаць ва Украіне, а прачнуліся ў Беларусі».



Фота Reuters

Фота Reuters

Новы адрас кіеўскага Еўрамайдана — Міхайлаўская плошча

Украінскія мэдыі паведамляюць, што блізу 5 тысяч чалавек, абураных разгонам Еўрамайдану ў цэнтры Кіева, сабраліся пад вечар на Міхайлаўскай плошчы. Яшчэ блізу 2 тысяч знаходзяцца непасрэдна на тэрыторыі Міхайлаўскага сабору.

1 снежня

Еўрамайдан працягваецца: апазыцыя патрабуе адстаўкі Януковіча, праваабаронцы шукаюць зніклых

Акцыя на Майдане незалежнасьці была разагнаная ў ноч на суботу. Цяпер тысячы людзей мітынгуюць на Міхайлаўскай плошчы, патрабуючы адстаўкі прэзідэнта Януковіча і ўраду Азарава. Асноўную мабілізацыю абвясцілі на нядзелю, і да гэтага часу не разыходзяцца. Некаторыя дэпутаты выказалі гатоўнасьць начаваць на плошчы разам з прысутнымі.

Алег Цягнібок: «Ва Украіне пачалася рэвалюцыя!» (фота)

Сотні тысяч дэманстрантаў запоўнілі Майдан Незалежнасці. З кожнай гадзінай людей более. Лідары апазіцыі абвясцілі агульнанацыянальны страйк. Яны заклікаюць не паддавацца на правакацыі.

Невядомыя штурмуюць Адміністрацыю прэзідэнта Украіны (відэа)

Штурмаваць адміністрацыю прэзідэнта Украіны спрабавалі невядомыя радыкалы ў масках — пад будынак падагналі экскаватар, якім паспрабавалі прабіць агароджу з металічных шчытоў, за якой стаялі байцы «Беркута». Іх закідалі фаерамі і дымавымі шашкамі. Аднак на шляху радыкалаў сталі простыя мітынгоўцы — якія выкрыквалі «Гэта правакацыя!».

Акцыі пратэсту праходзяць у шматлікіх гарадах Украіны.

Падняўся не толькі Кіеў. У шматлікіх гарадах Украіны праходзяць сёння акцыі пратэсту. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Сімферопаля. Яны скандуюць: «Крым — гэта Еўропа!». Пратэстуюць Львоў, Данецк, Адэса, Харкаў. Хлопец на ацыі ў Данецку так пракаметаваў свой удзел: «Мы не Беларусь, мы не Расія. Мы прыйшлі сюды, каб сказаць, больш нас біць не будуць». 

Заўтра ва Украіне можа быць уведзена надзвычайнае становішча

2 снежня ва Украіне можа быць уведзена надзвычайнае становішча. Пра гэта РБК-Украіна паведаміла крыніца ў Кабінеце міністраў.

У сутыкненнях ля Адміністрацыі прэзідэнта пацярпелі больш за 100 беркутаўцаў (відэа)

Сотня беркутаўцаў пацярпелі падчас сутыкненняў каля Адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта паведамляе кіеўская міліцыя. Аб 22-х траўмаваных удзельніках акцый пратэсту паведамляе прэс-служба Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі са спасылкай на Дэпартамент аховы здароўя.

2 снежня

Яцэнюк: правакацыі на Банкавай арганізавала дзеючая ўлада (відэа)

Правакацыі на Банкавай арганізавала дзеючая ўлада — каб атрымаць падставы для ўвядзення надзвычайнага становішча і разгону Еўрамайдана. Пра гэта заявіў Арсень Яцэнюк, лідар фракцыі ВА «Бацькаўшчына» падчас брыфінгу ў Доме прафсаюзаў. Яцэнюк зноў падкрэсліў, што акцыі апазіцыі носяць мірны характар.

Мы — не Беларусь! Больш нас біць не будуць!

Апошнія дні ўся дэмакратычная грамадскасць Беларусі ўважліва назірае за падзеямі ва Украіне. Шмат хто бачыць у гэтым добры знак для нашай краіны. Але ці шмат агульнага ў пратэстных Беларусі і Украіне?

Мірны Майдан і правакацыі: як гэта было (відэа)

Маштабны мітынг на Майдане Незалежнасці ды крывавыя сутычкі на Банкавай.

Подпісы супраць урада, аднаўленне перемоваў з ЕС — апошнія навіны з Украіны

Ужо больш за 60 тысяч чалавек падпісаліся пад петыцыяй з просьбай да ЗША дапамагчы ўкраінскаму народу мірна зрушыць дзейсны ўрад і правесці датэрміновыя выбары. Зварот з'явіўся на сайце Белага Дома паўтары сутак таму.

У Івана-Франкоўску выкладчыкі пратэстуюць разам са студэнтамі

Студенты усіх ВНУ далучыліся да страйку ў Івана-Франкоўску. На акцыю выйшла амаль 15 тысяч чалавек.

3 снежня

У Брэсце плануецца шэсце ў падтрымку ўкраінскага Еўрамайдана

Заяўку на правядзенне акцыі адправіў 2 снежня ў гарвыканкам старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек.

Юлія Цімашэнка звярнулася да ўкраінскай апазіцыі і да ЕС (відэа)

Юлія Цімашэнка, якая ўжо восьмы дзень галадае на знак салідарнасці з удзельнікамі Еўрамайдану, перадала свой зварот праз дачку Яўгенію Цімашэнка.

Другая ноч у памяшканні Кіеўскай рады (відэа)

На другую ноч збіраюцца заставацца некалькі сотняў людзей у памяшканні Кіеўскай рады, якая напярэдадні перайшла пад кантроль грамадзян. Уваход у будынак свабодны, зрэшты знаходзіцца людзі могуць толькі на першым паверсе і ў Калоннай зале. Каб не было марадзёрства і хуліганскіх дзеянняў — актывісты арганізаваліся і самі выставілі ахову на паверхах. Праваахоўнікаў у будынку не відаць, гэтак жа, як і чыноўнікаў. Хоць днём было выразна заяўлена прадстаўнікамі Майдана — сталічныя чыноўнікі могуць прыходзіць на працу і працаваць на карысць Кіева.

Азараў абвінавачвае апазіцыю. Апазіцыя патрабуе адстаўкі. Украінцы збіраюцца на Майдане

Пасяджэнне Вярхоўнай Рады Украіны праходзіла пад бесперапыннае скандаванне: «Урад — у адстаўку!». Людзі, зразумеўшы, што ўрад не збіраецца прызнаваць свае памылкі, падцягваюцца на Майдан Незалежнасці.

У Еўрапарламенце стартавала акцыя салідарнасці з Еўрамайданам

Арганізаваў яе віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі, Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Палітык заклікаў еўрадэпутатаў і простых наведвальнікаў сфатаграфавацца на фоне сцягоў Украіны і ЕС і постэра з надпісам «Салідарнасць з Украінай». І такім чынам задэклараваць сваю падтрымку еўрапамкненняў Украіны і асудзіць крывавы разгон Еўрамайдану.

Расследаванне бойні на Банкавай, дэпутат складае мандат, а улады Крыма рвуцца ў Мытны саюз — апошнія навіны Украіны

Пракруціць да дробязяў карціну нядзельнага пабоішча на вуліцы Банкавай і ідэнтыфікаваць кожнага, хто аддаваў загады і біў журналістаў у той дзень — ініцыятыўная група юрыстаў пачынае ўласнае расследаванне падзей 1 снежня.

4 снежня

Удзельнікаў пратэстнага аўтапрабегу прэсуе міліцыя

Пра ціск з боку міліцыі на ўдзельнікаў аўтапрабегу ў падтрымку Еўрамадану заяўляюць арганізатары аўтамабільнага пратэсту. 

Спроба адправіць Азарава ў адстаўку — як гэта было (відэа)

Яшчэ ўчора апазіцыя выказвала надзею, што 3 снежня Вярхоўная Рада адхіліць кабінет Азарава ад улады. Казалі пра перамовы адносна фармату магчымай новай кааліцыі. Сёння стала ясна, што логіка ўкраінскай прымаўкі «не кажы гоп, пакуль не пераскочыш» актуальная і для 2013 года. Еўрапратэст перад будынкам Рады так надзейна адгарадзілі, што ўсярэдзіне нават было не чуваць гукаў. Каля дзвярэй — узмоцненая ахова. Такая старанная, што некаторыя дэпутаты не далічыліся памочнікаў.

Еўракамісія: перамовы з Азаравым? Не, не чулі

Мікалай Азараў сказаў, што яго дэлегацыя адправілася на перамовы ў Еўропу. Еўракамісія шчыра здзіўляецца. Пры нібыта сённяшнюю ўкраінскую дэлегацыю ў Брусэлі ніхто не ведае. Пра гэта заяўляе Майя Кас’янчыч — памочнік Вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах Кэтрын Эштан.

Лідары апазіцыі не знайшлі Віктара Януковіча ў яго адміністрацыі (відэа)

Януковіч нібыта адбыў у Кітай з рабочым візітам.

Арсень Яцанюк, Алег Цягнібок і Віталь Клічко хацелі, каб гарант падпісаў указ аб адстаўцы ўрада. А таксама абвясціў датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары. Шмат часу ў будынку адміністрацыі яны не знаходзіліся, бо памяшканне аказалася амаль пустым. Між тым, прэс-служба паведаміла Віктар Януковіч ужо прызямліўся ў Паднябеснай.

З Крыма ў Кіеў выехалі аўтобусы з ваеннымі, а каля Вярхоўнай рады мітынгуюць прыхільнікі Партыі рэгіёнаў

Калону аўтобусаў з вайскоўцамі, якія рухаліся ў бок Кіева, зарэгістравалі вадзіцелі на свае відэарэгістратары на крымскай аўтатрасе. Па дарозе рухаюцца дзясяткі аўтобусаў. У камандаванні ўнутраных войскаў інфармацыю аб тым, што ў аўтобусах ваенныя, пацвердзілі. Далей цытата: «у сталіцу накіравалі дадатковыя сілы для ўдзелу ў ахове грамадскага парадку ў тым ліку і пры правядзенні масавых мерапрыемстваў».

Суд прыгаварыў да 2-х месяцаў арышту ўсіх затрыманых падчас бойкі на Банкавай

На два месяцы арыштавалі ўсіх дзевяць актывістаў, якіх вінавацяць у масавых беспарадках на вуліцы Банкавай, каля адміністрацыі прэзідэнта. Такое рашэнне прыняў Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева, пасяджэнне якога працягвалася да дзвюх гадзін ночы.

5 снежня

Сваякі ахвяраў бойні на Банкавай патрабуюць справядлівасці

Перагледзець рашэнне і выпусціць арыштаваных на Банкавай патрабавалі пад сценамі Шаўчэнкаўскага райсуду паўтары тысячы чалавек.

Львоўскі Еўрамайдан працягвае мітынгаваць (відэа)

Больш за 10 тысяч чалавек да гэтага часу стаяць на львоўскім Еўрамайдане.

МУС: у мітынгоўцаў ёсць 5 сутак на спыненне акцый пад будынкам Кабінета міністраў Украіны

Аб забароне любых акцый пад будынкам ўрада паведамілі мітынгоўцам прадстаўнікі выканаўчай службы. Яе работнікі з’явіліся на перакрытай вуліцы Грушэўскага і паказалі адпаведнае прадпісанне.

Мітынгоўцы асвісталі МУС — патрабуюць знайсці зніклых падчас зачысткі Майдана (відэа)

Адстаўкі міністра ўнутраных спраў, а таксама знайсці зніклых без вестак пасля разгону студэнтаў на Еўрамайдане патрабуюць актывісты.

Каментаваць