Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Пецярбургу пратэстоўцаў вінавацяць у смерці жанчыны

У расійскім Пецярбургу пачалі крымінальную справу: паводле версіі следства, увечары 7 кастрычніка аўтамабіль хуткай дапамогі не паспеў да хворай, бо яму перашкодзілі пратэстоўцы. У гэты час адбываўся пратэст супраць палітыкі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Мітынг 7 кастрычніка

Мітынг 7 кастрычніка


На сайце Следчага камітэту Пецярбургу размешчана паведамленне пра тое, што справу распачалі па артыкуле «прычыненне смерці па неасцярожнасці». У паведамленні гаворыцца пра тое, што ўвечары 7 кастрычніка лекары не змаглі праехаць па выкліку да 55-гадовай жанчыны, бо мітынгоўцы занялі праезную частку. У выніку жанчына памерла.

Выданне «Фонтанка» і іншыя гарадскія сродкі масавай інфармацыі ў Пецярбургу ўжо апублікавалі фатаграфіі, якія аспрэчваюць версію сьледства.

Журналіст Давід Фрэнкель на сваёй старонцы ў Фэйсбуку выклаў фатаграфію і тлумачэнне да яе: «Марыінская — гэта Ліцейны 56. 4-ы дом ад Неўскага. Ехала на Калакольную — гэта яшчэ 9 дамоў. Агулам "хуткай" трэба было праехаць усяго 13 дамоў, ці крыху больш за 600 мэтраў ... пратэстоўцы былі спыненыя ачапленнем АМАПу, не даходзячы да вуліцы Някрасава... на маім фота відаць і месца, дзе быў пастаўоены паліцэйскі кардон (па шыльдзе на доме лёгка пераканацца, што гэта дом на рагу з Някрасава), і тое, што за спінамі АМАПу езьдзяць аўтамабілі ». З гэтага Фрэнкель робіць выснову аб тым, што пратэстоўцы ніяк не маглі апынуцца на шляху аўтамабіля «хуткай дапамогі».

Паводле «Радыё Свабода»


Каментаваць