У Перу знайшлі шкілеты людзей з чатырма нагамі (фота)

У Перу знайшлі шкілеты людзей з чатырма нагамі. Фотаздымак з’явіўся на сайце nationalgeographic.com. Дзясяткі пахаванняў археолагі знайшлі на паўночным узбярэжжы Перу. Мяркуецца, што людзей (а гэта маглі быць жыхары невялікай рыбацкай вёскі) пахавалі каля 1900 гадоў таму.
Фота: news.nationalgeographic.com

Фота: news.nationalgeographic.com

З 54 адкапаных шкілетаў 30 былі пахаваныя з «дадатковымі» нагамі ці рукамі. Але гэта зусім не азначае, што людзі мелі больш за дзве нагі ці рукі. «Дадатковыя» ногі і рукі ім маглі пакласці ў магілу.

На костках заўважныя сляды траўмаў. Але навукоўцы пакуль не могуць сказаць, што людзі былі забітыя, не выключана, што праводзіўся нейкі абрад. У магілах знайшлі керамічныя і металічныя вырабы. Мяркуецца, што яны адносяцца да малавывучанай культуры Віру.

Фота: news.nationalgeographic.com

Фота: news.nationalgeographic.com



Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць