У Польшчы могуць увесці забарону на гандаль па нядзелях

Прафсаюз "Салідарнасьць" сабраў ужо 350 тысячаў подпісаў пад адпаведным законапраектам.
pixabay.com

pixabay.com


Незалежны самакіроўны прафесійны саюз "Салідарнасьць” у бліжэйшую пятніцу плануе перадаць у Сейм праект закона аб забароне на гандаль у нядзелю. Пра гэта паведаміў старшыня прафсаюза.

Пётр Дуда дадаў, што "Салідарнасьць” будзе збіраць подпісы падтрымкі пад праектам, пакуль прэзідэнт Анджэй Дуда не падпіша закону.

Старшыня прафсаюзу "Салідарнасьць” заявіў, што на сённяшні дзень сабрана больш за 350 тысяч подпісаў падтрымкі.

Польскае радыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць