У Сірыі ў суботу працягнулася бамбаванне апазіцыі

У Сірыі працягваюцца бамбавання раёнаў, якія знаходзяцца пад кантролем узброенай апазіцыі, паведамляе ў суботу Reuters.

Разбураныя будынкі ў Алепа пасля бамбардзіроўкі


Факт авіяўдараў пацвердзілі і ў Сірыйскім цэнтры маніторынгу выканання правоў чалавека, адзначае Руская слўжба "Радыё Свабода".

У суботу раніцай пад удар трапіла ўсходняя частка Алепа. Жыхары горада паведамляюць пра масавыя разбурэнні. Паводле звестак праваабаронцаў, з пятніцы ў выніку бамбаванняў загінулі каля 50 чалавек, у тым ліку і дзеці. Раней кіраўнік шпіталя ў Алепа паведаміў пра гібель больш за 90 чалавек у выніку мінамётнага абстрэлу.

22 верасня ўрадавая армія абвясціла пра пачатак наступу на раёны горада, якія ўтрымліваюцца апазіцыяй. Перамір'е, пра якое бакі дамовіліся пры пасярэдніцтве Расіі і ЗША, было парушана пасля нападу на калону з гуманітарнай дапамогай, які накіроўваўся ў Алепа. Амерыканскія вайскоўцы абвінавацілі ў інцыдэнце расійскую авіяцыю, Масква заявіла пра сваю недатычнасць і ў сваю чаргу указвае на беспілотнік ЗША, які, паводле Мінабароны Расіі, знаходзіўся паблізу гуманітарнай калоны, певедамляе www.dw.com

Аднак на месцы атакі на гуманітарную калону ААН знойдзены фрагмент расійскай авіябомбы — гэта сцвярджаюць эксперты Bellingcat. На іх думку, напад здзейсніла альбо расійскай, альбо сірыйскай авіяцыяй, якія выкарыстоўваюць такую зброю.

Адразу пасля нападу на гуманітарную калону, падчас якога загінулі 20 чалавек, эксперты з Bellingcat звязаліся з добраахвотнікамі "Сірыйскай грамадзянскай абароны" ("Белых касак") і папрасілі іх сфатаграфаваць аскепкі бомбаў, якія выкарыстоўваліся пры атацы. На месцы былі знойдзеныя хваставыя стабілізатары авіябомбы "ОФАБ-250-270" савецкай або расійскай вытворчасці, паведамляе Bellingcat.

 Фрагмент, як сцвярджае Bellingcat, расійскай авіябомбы ОФАБ-250-270



Мінабароны РФ выкарыстоўвае бомбы гэтага тыпу ў аперацыі ў Сірыі, што не раз дэманстравалася ў шматлікіх рэпартажах расійскіх СМІ і самім ведамствам у афіцыйных дакладах.



Каментаваць