Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Швецыі невядомы ўчыніў страляніну ў клубе, ёсць пацярпелыя

Падчас інцыдэнту Мальмё ў клубе знаходзілася ад 70 да 100 асобаў.
Невядомы раніцай 13 жніўня ўчыніў страляніну ў клубе ў шведскім горадзе Мальмё. У выніку пацярпелі тры асобы, дзве з якіх — ва ўзросце 20 і 25 гадоў — знаходзяцца ў цяжкім стане.

Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, аказаўшы дапамогу пацярпелым, адправілі іх у больніцу.

Паліцыя шукае злачынцу і ўсталёўвае ягоныя матывы. Злачынца пакуль што не затрыманы.




Паводле belsat.eu

Каментаваць