Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

У Турцыі затрымалі расіяніна па падазрэнні ў спробе збіць амерыканскі самалёт

Праваахоўныя органы Турцыі затрымалі па падазрэнні ў тэрарызме грамадзяніна РФ Рэната Бакіева, паведаміў турэцкі тэлеканал Haberturk.
Бакіеў, па версіі спецслужбаў, планаваў збіць пры дапамозе дрона адзін з самалётаў ВПС ЗША, размешчаных на турэцкай ваеннай базе Інджырлік.

Haberturk паведамляе са спасылкай на крыніцы, што праваахоўныя органы некалькі месяцаў вялі назіранне за Бакіевым, звязаным з тэрарыстычнай арганізацыяй «Ісламская дзяржава».

У ходзе назірання, як стала вядома тэлеканалу, былі, у прыватнасці, зафіксаваныя перамовы Бакіева з іншымі членамі тэрарыстычнай арганізацыі ў адным з мэсэнджэраў. Тэрарысты абмяркоўвалі куплю і дастаўку ў Інджырлік беспілотнага лятальнага апарата, пры дапамозе якога планавалася збіць амерыканскі ваенны самалёт.

Па дадзеных тэлеканала, Бакіеў 10 жніўня мусіць паўстаць перад судом. Да гэтага яго дапытвалі на працягу 13 дзён.

У пасольстве РФ у Турцыі паведамілі РІА Навіны, што правяраюць распаўсюджаную СМІ інфармацыю аб затрыманні расейца па падазрэнні ў тэрарызме.

На базе Інджырлік на поўдні Турцыі дыслакаваныя самалёты ВПС ЗША, якія ўдзельнічаюць у аперацыі міжнароднай кааліцыі супраць «Ісламскай дзяржавы». Базу таксама выкарыстоўваюць турэцкія, брытанскія і саудаўскія ВВС. На базе Інджырлік служаць каля пяці тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.


Паводле meduza.io

Каментаваць